Знайсці
23.04.2019 / 11:407РусŁacБел

«Мама-бусліха лётала вакол і перажывала»: электрыкі перанеслі на іншы слуп гняздо буслоў — з-за яго здарылася замыканне

У вёсцы Янкі Докшыцкага раёна электрыкі вельмі далікатна вырашылі праблему з бусліную гняздом, з-за якога здарылася кароткае замыканне, піша kp.by

— Гэта было 21 красавіка, — распавяла жыхарка вёскі Яна Васюковіч. — Буслы звілі гняздо на слупе, усё было нармальна, але ў гэты дзень прайшоў невялікі дожджык і здарылася кароткае замыканне. З-за замыкання знікла святло, а гняздо ледзь не загарэлася. Выклікалі электрыкаў. Яны паглядзелі і зрабілі выснову, што буслы няўдала абралі слуп, на якім звілі гняздо.

Гняздо электрыкі вырашылі не разбураць, а перанесці. На наступны дзень на суседнім слупе ўсталявалі апору пад гняздо і акуратна перамясцілі яго. Яйкі адзін з рабочых пераклаў у каску і трымаў, пакуль другі здымаў гняздо з «няправільнага» слупа і ўсталёўваў на «правільны».

— Жыхары вёскі сачылі за тым, што адбываецца, перажывалі. І мама-бусліха лётала вакол і таксама перажывала, — распавядае Яна. — Калі гняздо перанеслі і пераклалі ў яго яйкі, яна адразу прыняла новае месца жыхарства. Не паспелі электрыкі з'ехаць, бусліха ўжо была ў гняздзе.

Наталля Партоліна, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930