Знайсці
23.04.2019 / 11:21РусŁacБел

«Шахцёр» прынёс прабачэнні за спевы фанатаў падчас хвіліны маўчання

Салігорскі «Шахцёр» прынёс публічныя прабачэнні за паводзіны фанатаў перад матчам з «Гомелем». Заўзятары спявалі падчас хвіліны маўчання, абвешчанай у памяць Юрыя Блінова — піяніста з сусветным імем і cузаснавальніка «Крумкачоў», піша sport.tut.by.

Фота: vk.com/fcshakhterby.

21 красавіка, незадоўга да пачатку матча, Юрый Бліноў памёр. Ён не дабег некалькі метраў да фінішу на экамарафоне, які праходзіў у Гомелі. Дактары на працягу 50 хвілін аказвалі дапамогу 43-гадоваму музыканту, але выратаваць яго жыццё не змаглі.

Паважаныя сябры.
ФК «Шахцёр» ад работнікаў клуба, гульцоў, трэнерскага штаба і балельшчыкаў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Блінова.
Таксама ФК «Шахцёр» прыносіць прабачэнни родным і блізкім Юрыя за сітуацыю, якая ўзнікла на матчы «Гомель» — «Шахцёр». Мы ўпэўненыя, што ў дзеяннях нашых заўзятараў не было злога намеру абразіць памяць пра выдатнага кампазітара і піяніста Беларусі, заснавальніка ФК НФК і проста добрага чалавека. Але гэта ні ў якім разе не апраўдвае таго, што здарылася. Таму мы яшчэ раз ад імя ўсяго клуба і нашых прыхільнікаў прыносім свае шчырыя прабачэнні.
З павагай і пажаданнем усім моцнага здароўя, ФК «Шахцёр»,

— гаворыцца ў заяве клуба на старонцы «УКантакце».

У Гомелі падчас паўмарафона памёр сузаснавальнік «Крумкачоў», вядомы піяніст Юрый Бліноў

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930