Знайсці
23.04.2019 / 09:14РусŁacБел

Стаў вядомы кошт білетаў на матчы зборнай Беларусі з Нямеччынай і Паўночнай Ірландыяй

Федэрацыя футбола абвясціла білетную праграму на матчы адборачнага турніру Еўра-2020 са зборнай Нямеччыны і Паўночнай Ірландыяй у чэрвені. Гульні пройдуць у Барысаве, бо стадыён «Дынама» будзе заняты пад падрытоўку да Еўрапейскіх гульняў.

Матч з Нямеччынай пройдзе 8 чэрвеня (субота), з Паўночнай Ірландыяй 11 чэрвеня (аўторак). Пачатак гульняў у 21.45.

Білеты разбіты на пяць катэгорый. На чэмпіёнаў свету 2014 года даражэй, чым на ірландцаў. На немцаў самы танны квіток — 15 рублёў

Білеты можна купіць на сайце ticketpro.by

КатэгорыяСектары/шэрагіБеларусь — НямеччынаБеларусь — Паўночная Ірландыя
Прэміум А4 (8—22)
B1 (8—22)
E4 (8—22)
F1 (8—21)
7030
ВышэйшаяA3 (4—22)
A4 (4—7)
B1 (4—7)
B2 (4—22)
E3
E4 (1—7)
F1 (1—7)
F2
5025
ПершаяA2 (3—22)
B3 (3—22)
E2, F3
3015
ДругаяA1
A2 (1—2)
A3 (1—3)
A4 (1—3)
B1 (1—3)
B2 (1—3)
B3 (1—2)
B4, С1, D3, E1, F4, H3
2010
ТрэцяяC2, D1, D2, H1, H2155

Нагадаем, што зборная Беларусі стартавала з дзвюх паразаў у адборы да Еўра: ад Нідэрландаў і той самай Паўночнай Ірландыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031