Знайсці
22.04.2019 / 22:163РусŁacБел

П'яны гамяльчук пабіў пенсіянера, які зрабіў яго жонцы заўвагу за лаянку ў Вербніцу

21 красавіка ў абед сямейная пара, папярэдне выпіўшы, сабралася на кірмаш. На падыходзе да прыпынку яны ўбачылі тралейбус, які, дарэчы, чакаў толькі іх, таму што іншыя пасажыры ўжо зайшлі.

Пасля таго, як гамельчукі забеглі ў салон, п'яная жанчына адразу ж стала прад'яўляць кіроўцу прэтэнзіі, маўляў, той занадта далёка спыніўся.

Адзін з пасажыраў не вытрымаў і зрабіў ёй заўвагу, што тая лаецца ў Вербніцу. П'яны гамяльчук нечакана вырашыў адпомсціць за сваю каханую: ён пачаў збіваць пенсіянера рукамі і нагамі.

На прыпынку «Цырк» 39-гадовага дэбашыра ўжо сустракаў нарад міліцыі. Гамельчука затрымалі і пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Гомельская правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930