Знайсці
22.04.2019 / 18:2026РусŁacБел

«У гэтым ёсць рацыянальнае зерне»: дэпутаты масава знаходзяць пазітыў у тым, што Лукашэнка скараціў ім тэрмін працы 

Парламенцкія выбары пройдуць восенню 2019 года. У выніку цяперашнія дэпутаты не даседзяць у парламенце ледзь не чвэрць свайго тэрміну — 10 месяцаў. 

Афіцыйна тлумачыцца, што правесці і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары ў адзін год будзе цяжка. 

Але ці не выклікае абурэння ў дэпутатаў такі перанос выбараў і скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў? 

«Наша Ніва» апытала пару чалавек. Выглядае, што яны задаволеныя.

Вось што сказаў атаман Мікалай Улаховіч.

«Я ж не сам па сабе ў парламенце. Я ад партыі выступаю. Мы па першым разе, для нас непрынцыпова, мы ўсё адно будзем удзельнічаць, каб выйсці ў другі тур [імаверна, тут гаворка пра другі тэрмін — Рэд.] Мяне гэта не хвалюе. Калі б мы былі другі тэрмін, то, можа, думалі б: «Ах!» Але гэта нас прынцыпова не хвалюе, мы будзем удзельнічаць яшчэ», — сказаў Улаховіч.

Што думае Алена Анісім? 

«Я б сказала так, што гэта не найлепшы варыянт, каб паўнамоцтвы былі скарочаныя. Як мы ведаем, гэта было загадзя прадумана і агучана 19 красавіка. Можна абурацца, можна выказваць прэтэнзіі, але гэта нічога не зменіць. Таму я бачу адзінае выйсце для сябе: паколькі абвешчаная дата выбараў у Палату прадстаўнікоў, трэба, не губляючы часу, каб як мага больш прадстаўнікоў нашай арганізацыі былі прадстаўленыя ў гэтым органе ўлады», — сказала Анісім. 

Таксама «Наша Ніва» распытала Дзмітрыя Шаўцова, намесніка кіраўніка сталай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў.

«Мяне гэта не абурае, я нармальна стаўлюся, абсалютна. Калі гэта неабходна, нейкімі сваімі пытаннямі можна ахвяраваць, каб нармальна развівалася Беларусь. Зразумела, што ў адзін год цяжка правесці двое выбараў, таму нейкія трэба было разводзіць. Але я больш балатавацца не буду», — сказаў Шаўцоў.

Выказаў думку і Вадзім Дзевятоўскі. 

«Я дакладна не засмучаны. У гэтым ёсць, так скажам, рацыянальнае зерне, што выбары ў адзін год прэзідэнцкія і парламенцкія… не проста так іх разводзяць, іншымі словамі, — сказаў Дзевятоўскі. — Што датычыць паўнамоцтваў… Скажам так. Я — чалавек ад спорту. У мяне вось так: ёсць перыяд падрыхтоўкі да спаборніцтваў, значыць, такія рэаліі. Бывае, змяняюць дату, напрыклад, праз умовы. Спорт мяне даўно да такіх стрэсаў прывучыў, я мабільны. Мая дэпутацкая работа ідзе, і цяпер тое, за што я ўзяўся як дэпутат, трэба троху актывізаваць, паскорыць, пакуль ёсць паўнамоцтвы. Ці чуў я абурэння калег? Вядома, пасля таго, як пра перанос сказаў прэзідэнт, нейкія размовы былі, але ад мяне дакладна не ішло «як так?» Ад калег я таксама такога не чуў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930