Знайсці
22.04.2019 / 14:4515РусŁacБел

У мінскіх кінатэатрах не будуць паказваць расійскі прапагандысцкі фільм «Данбас. Ускраіна»

Данбас. Ускраіна

Прадпрымальнік Павел Белавус расказаў пра тое, як яго шакаваў паход ў мінскі кінатэатр Silver Screen. 

«Прыйшоў я ўчора ў кіно. Перад паказам: першая рэклама перад фільмам — па-беларуску, другая рэклама — па-беларуску, трэцяя — па-беларуску! — тлумачыць Белавус. — Але далей паказалі трэйлер расійскага прапагандысцкага фільма «Донбасс. Окраіна», з шаўронам «Наваросіі» у кадры і дыялогамі пра «нацыкаў», «ватнікаў» і «каларадаў». І запрашэнне на прэм'еру 12 чэрвеня, жах!»

Фота з кінатэатра

Што за фільм «Данбас. Ускраіна»?

Гэта зняты на замову расійскай дзяржавы фільм, які паказвае карціну ў выгадным для Крамля святле, гераізуючы тэрарыстаў і баевікоў гэтак званай Наваросіі. 

Што гэты фільм можа рабіць у беларускай кінасетцы?

У «Сільвер Скрыне» аператыўна адрэагаваць на запыт «Нашай Нівы» не здолелі, але размясцілі адказ у фэйсбуку Паўла Белавуса. 

У адказе значыцца, што камерцыйную рэкламу перад фільмам падбірае сам кінатэатр, на гэтым усё.

«Блок трэйлераў — гэта частка самога фільма, і яго выразаць мы не можам. Фільм, пра які вядзецца гаворка, мы паказваць у сваіх кінатэатрах не будзем», — адказалі Белавусу.

У «Кінавідэапракаце», найбуйнейшай сетцы кінатэатраў, фільм пра Данбас таксама не пакажуць. Намеснік дырэктара ўстановы Андрэй Разжавайкін запэўніў, што такога фільма ў сетцы паказаў не існуе.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930