Даслаць навіну
Знайсці
22.04.2019 / 13:24 15

Віктар Марціновіч: Ну як так, Пятро Аляксеевіч?

Павялічыць выяву

Віктар Марціновіч на budzma.by дае 7 парадаў ад Беларусі, як не ўпусціць краіну на выбарах:

1. Што значыць «сацыялагічныя апытанні»? Ну што вы як дурныя! Якая сацыялогія? Першае, што трэба зрабіць — каб нават абдрыстаная карова ў краіне не ведала рэальнага рэйтынгу прэзідэнта! Бо гэты рэйтынг — самая страшная дзяржаўная таямніца!

Нават ідэалагічна верныя цэнтры не мусяць праводзіць замераў, лічбы ім спускаюцца зверху. Бо калі будзе нават «дзяржаўнае», але сапраўднае апытанне, усё роўна інфа трапіць да ворагаў — і пачнецца!

А вось калі рэйтынг — дзяржтаямніца, калі сацыёлагі выціснутыя з краіны — вось тады можна брахаць пра «уравень паддзержкі насельніцтвам дзякрэта пра туняядства». І ніхто ў прэзідэнты нават не сунецца!

2. Што значыць экзіт-полы? Вы лупануліся? Яшчэ за тры гадзіны да таго як Парашэнка праляцеў, увесь свет ужо ведае, што Парашэнка праляцеў! Які ціск гэта аказвала на тых, хто падлічваў галасы! Яны ж нават назіральнікаў ад сталоў не наважацца адагнаць! Яны ж нармальныя лічбы пасаромеюцца ўнесці! Яны мусяць стаяць і сапраўды «шчытаць». Іх хіба для гэтага ў камісіі ўводзілі? Каб «шчыталі»? Я ж вам казаў, выбары — гэта практыкаванне па чыстапісанні, а не па арыфметыцы! 

3. Што значыць няма «датэрміновага галасавання»? А як у скрынях акажуцца галасы за вас, Пятро Аляксеевіч? Самі па сабе? Ці вы думаеце, што вашы дэбаты з Зяленскім туды гэтыя галасы занясуць? Зразумейце, таварыш былы калега: людзі на нашай тэрыторыі ненавідзяць тых, у каго некалі паверылі. У незалежнасці ад таго, наколькі тое добрыя ці дрэнныя людзі. Раз на пяць гадоў ім хочацца рыкнуць: «Гэць!» Ці прагаласаваць за таго, хто «не ваш апанент, а ваш прысуд». То няважна, што вы ўзнавілі дзяржаву, што вы ў сітуацыі хаосу выбудавалі армію, няважна нават тое, што вы здолелі гэта данесці да публікі падчас дыскусіі з гэтым маладым салабонам.

Галоўнае, што насельніцтва пабачыла: вас прыніжаюць і таго, хто прыніжае, не разбірае кандрацій. Што з вас можна здзекавацца. Што вы — чалавек. А як чалавек можа быць прэзідэнтам?

4. Што значыць Зяленскага ні разу не арыштоўвалі? Не, патлумачце мне, чым вы думалі? Так, мне цяпер заходнія таварышы, мае найлепшыя сябры, кажуць, што недэмакратычна закрываць кандыдата ў турму. Дык а адміністрацыйны арышт вам нашто дадзены? У мяне некаторыя — Статкевіч, напрыклад — з адміністрацыйных арыштаў проста не вылазяць. Жывуць там, у астрогу. А пра тое, што тры дні можна трымаць затрыманых палітычных за кратамі «ў чаканні суда», чулі? Не? Ну дык як вы збіраліся прэзідэнтам быць? 

5. Каламойскі, кажаце? Сур’ёзна? Ну дык чаму здзіўляцца? У вас «барацьба з карупцыяй» — калі вы ўводзіце знешняе кіраванне на сваім «Рашэне», бо сорамна быць і алігархам, і прэзідэнтам адначасова.

А ў мяне «барацьба з карупцыяй» — калі за хабар у $2500 бяруць чалавека, які распараджаўся дзяржаўнымі сотнямі мільёнаў. Калі ўсе алігархі па першым свістку робяць тое, што кажа наймалейшы дзядзечка з райвыканкама.

Калі, нарэшце, адсядзеўшы траціну тэрміну, чыноўнік ці алігарх выходзіць па асабістай амністыі і скіроўваецца на новую кіруючую пасаду. А той бізнесовец, які задумае фінансаваць майго апанента, пазбаўляецца ўсяго, уключаючы свабоду, у лічаныя гадзіны. Не так вы з карупцыяй бароліся, наіўны вы наш! 

6. Як вы далі яму выглядаць героем? У вас жа ёсць праваахоўныя структуры, Пятро Аляксеевіч? Дык чым яны займаюцца? Няўжо такой бздурай, як «барацьба са злачынствам»? Як так адбылося, што на вашага апанента вам не прынеслі чорнай папкі? З фотаздымкамі, траціну з якіх намалявалі ў трэцім аддзеле? Дзе ваша Фрау А.? Дзе ваш «джып, што спрабаваў прабіцца праз мяжу»? Дзе вашы пацукі ў вядры? Дзе «Жалезам па шкле»? Дзе вось гэта ўсё?

7. Выбіраць мусяць з тых, каго выбралі вы! Запомніце наш бясцэнны досвед, Пятро Аляксеевіч! Выбары вас прэзідэнтам — занадта адказная рэч, каб пускаць усё на самацёк. Кожны ваш апанент мусіў быць адабраны асабіста. З улікам вашых пераканаўчых пераваг над ім!

Як вы пусцілі гэтага ў першы тур? Хіба ў вас не знайшлося зачуханых пнёў з грамадзянскіх і псеўдапартыйных арганізацый?

Дык ці ведаеце вы, што такое палітыка, спадар былы калега? Ганьба вам, адназначна! Сябе падставілі і народу няёмка зрабілі! То бярыце свае мільёны і чакаем у Беларусі.

Віктар Марціновіч, budzma.by

1
Light_drive / адказаць
22.04.2019 / 22:57
Украинцы более свободолюбивые, чем беларусы. У нас на працягу стагодзяу, цераз шматлiкiя пакаленнi, "выбiвалi" самых незалежных людзей. Калi б Парашенка дау указ пра дармаедау, то там на плошчу выйшау бы увесь Кiеу, а не сто чалавек. Валюта ва Украiне падаражела у тры разы - усе крытыкуюць - у нас за увесь час у 10 000 000 разоу - цiшыня. Парашенку, ведаючы украiнцау, трэба было iйсцi да канца: калi б ен прадау гэты свой "Рошен" i за гэтыя грошы (напрыклад) укамплектавау пару авiапалкоу французскiмi миражами, то яго б выбралi.
1
Козік / адказаць
23.04.2019 / 01:03
Справа ў тым, што украінскае грамадства не надта далёка адышло ад нас.  У нас 10 адсоткаў беларусаў, на Украіне 25 адсоткаў украінцаў.  А на усходзе Украіны і таго меней.  На пачатку вайны для украінскай арміі ворагі былі паўсюль, як мясцовыя ватнікі, адміністрацыя, работнікі ваенкаматаў, генералітэт.  Былі выпадкі, што ўсё сяло ведала пра засаду на украінскіх вайскоўцаў, якія ішлі перакрываць мяжу ад усходняга агрэсара, і ні адна падла не паведамляла ім пра гэта.  У выніку дзесяткі забітых і раненых.  Немцы адразу б спалілі ўсю веску а жыхароў растралялі..
На пачатку вайны ў некаторых населеных пунктах, акрамя сям'і, ніхто не прыходзіў хараніць загіблага жаўнера.  Не было нават прадстаўнікоў ваенкамата, т.я. там таксама сядзелі здраднікі.  І вось такі здраднік па сваёй працы павінен быў выпісваць павесткі.  Ён іх і выпісваў.  А дайшла яна ці не да адрасата яго мала хвалявала.  Ён пісаў сабе ды і ўсё.  Хто прыходзіў, тых і забіралі.  Таму Зяленскі і адкасіў ад арміі..
0
Козік / адказаць
23.04.2019 / 10:47
А каб Зяленскага забралі ў войска, магло стацца і так, што яго цела, як і некаторых іншых жаўнераў, магло б ляжаць прыкапанае дзесці ў лесапасадцы ў ваколіцах Ілавайска і родныя нават ня ведалі б дзе ён і што з ім.  Але ганьбы такой, як зараз, для яго і родных не было б..

Відэа з песняй "Мамо, не плач" прысвячаецца абаронцам Айчыны..
Набяры ў пошукавіку:   
Для матері немає нічого страшнішого, ніж поховати власне дитя. Сини та дочки цих жінок – герої, але це не зменшує біль від втрати. За роки неоголошеної війни Росії проти України тисячі матерів втратили на ній своїх дітей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31