Знайсці
22.04.2019 / 11:221РусŁacБел

Юрась Бліноў. Напярэдадні

Геніяльны піяніст, сусветная зорка Юрый Бліноў памёр учора ад інфаркту падчас марафону ў Гомелі. Бліноў быў вядомы не толькі як музыка, але і як мецэнат. Ён быў спонсарам і аматарскага футбольнага клуба «Крумкачы», і выдання Бібліі на берасцейскім дыялекце. Ён быў таксама паэт. Гэты верш 20-гадовы Юрась Бліноў апублікаваў у «Нашай Ніве» ў 1996 годзе.

Так, пэўна, трэба толькі зрух,
Каб вершы паплылі з крыніцы,
Каб раптам склаліся ў ланцуг
Падзей і лёсаў таямніцы.

Каб подых ветру спёку звёў,
Парваў дзірван, што сэрца поўніць,
І ўзнёсся б сном да тых краёў,
Дзе граюць, грукаюць, гамоняць.

Дзе ладзяць шумны карагод,
Дзе зорку на нябёсы клічуць,
Дзе сустракаюць Новы год,
І п’юць да дна, і шчасця зычаць.

Дый нам пара. Пяе крышталь,
Святло свячы ў кароне дымкі,
Адчуем час — і дзіўны баль
Нас загарне ў свае абдымкі.

Чытайце таксама: У Гомелі падчас паўмарафона памёр сузаснавальнік «Крумкачоў», вядомы піяніст Юрый Бліноў

Юрась Бліноў, 1996 год

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930