Знайсці
21.04.2019 / 20:2410РусŁacБел

Ярмошына прапанавала дату прэзідэнцкіх выбараў 2020 года

Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на СТБ распавяла, якую дату прапаноўвае для прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, паведамляе Tut.by.

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў заканчваецца 30 жніўня 2020 года. Ярмошына адзначыла, што 30 жніўня — гэта дзень, калі ўсе знаходзяцца ўжо па асноўным месцы жыхарства, у асноўным.

«Бо праз дзень, 1 верасня пачынаецца навучальны год. У нас працуюць усе ўстановы навучальныя, ужо яны адрамантаваныя, а менавіта там у нас размяшчаюцца ўчасткі для галасавання. Таму з пункту гледжання арганізацыйнай гэтая дата абсалютна прымальная. З пункту гледжання вядзення перадвыбарнай агітацыі яна таксама добрая ў тым плане, што яна стварае спрыяльныя кліматычныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры: пікетаў і мітынгаў», - заявіла кіраўнік ЦВК.

Адзінае, можа, кандыдатаў не вельмі задаволіць гэтая дата ў сілу таго, што многія выбаршчыкі ў перыяд перадвыбарчай агітацыі будуць знаходзіцца ў іншых месцах, дзесьці ў адпачынках, удакладніла яна.

Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што пакуль рана пра гэта казаць. «Я думаю, што пасля выбараў парламента я, вядома, абавязкова прыйду з дакладам да кіраўніка дзяржавы, і мы будзем абмяркоўваць разам з кіраўніцтвам парламента. Яны прызначаюць выбары ў найбольш прымальны перыяд і дату правядзення выбараў прэзідэнцкіх », - сказала кіраўнік ЦВК.

Нагадаем, парламенцкія выбары Ярмошына прапанавала правесці 17 лістапада 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930