Знайсці
21.04.2019 / 18:389РусŁacБел

У Гомелі падчас паўмарафона памёр сузаснавальнік «Крумкачоў», вядомы піяніст Юрый Бліноў

Юрый Бліноў, фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Сузаснавальнік «Крумкачоў» Юрый Бліноў памёр 21 красавіка падчас экамарафона ў Гомелі, паведамляе Прэсбол.

Удзельніку забегу на 21 кіламетр да фінішу заставалася некалькі метраў. Дактары не змаглі аказаць дапамогу 43-гадоваму музыканту.

Інфармацыю пацвярджае і прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

«На жаль, Экамарафон-2019 прынёс людзям не толькі прыемныя і яркія моманты, але і сумныя навіны. На 43-м годзе жыцця за пяць метраў да фінішнай рысы спынілася сэрца ў аднаго з удзельнікаў паўмарафонскага забегу, вядомага беларускага піяніста Юрыя Блінова», — гаворыцца ў паведамленні.

Юрый Бліноў нарадзіўся ў Драгічыне. Атрымаў ступень доктара музычных мастацтваў у прэстыжнай Вышэйшай школе музыкі Істмэна. Быў лаўрэатам буйных конкурсаў, у тым ліку першых прэмій Гран-пры Шапэна ў Тэхасе і Усеамерыканскага конкурсу піяністаў. Стаў першым беларускім піяністам, які выступіў з сольным канцэртам у адным з залаў Карнегі-хола. Увесну 2018 года стаў сузаснавальнікам зноў створанага «НФК «Крумкачы​​» (сёння НФК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930