Знайсці
21.04.2019 / 16:474РусŁacБел

У Брэсце адбылося традыцыйнае шэсце супраць акумулятарнага завода

Каля 200 чалавек, паводле падлікаў праваабаронцаў, узялі ўдзел у традыцыйным нядзельным зборы праціўнікаў пабудовы акумулятарнага завода ў Брэсце, піша Радыё Свабода.

Людзі сабраліся на плошчы Леніна а 12-й гадзіне, дзе ў гэты самы час праходзіла афіцыйнае мерапрыемства ў гонар Другіх еўрапейскіх гульняў. Плошча была агароджаная, таму пратэстоўцы супраць акумулятарнага завода перайшлі праз дарогу да помніка Леніну.

Празь нейкі час пратэстоўцы пайшлі калонай па цэнтры горада. Большую частку шляху ад плошчы Леніна да цэнтральнага ўнівермага людзі ішлі без лозунгаў, толькі некалькі разоў выгукнулі «Не заводу АКБ!».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера