Даслаць навіну
Знайсці
21.04.2019 / 15:33 37

Хто мае здольнасці стаць беларускім Зяленскім? 

Павялічыць выяву

Макс Корж, напрыклад, і папулярны, і мае абсалютны новы стыль камунікацыі, і шалёна таленавіты, і разумны, і «свой пацан». Бо ж феномен Зяленскага мае два бакі. З аднаго боку, гэта было не галасаванне «за», а галасаванне «супраць» - і супраць Парашэнкі, і супраць усіх старых палітыкаў па прынцыпе «хай гірший, аби інший». З другога боку, менавіта Зяленскі «папаў у струмень», спадабаўся новаму пакаленню сваім абсалютна новым і нефармальным стылем паводзін і камунікацыі — жартаўлівым, без пафасу, сацсеткавым, антыпалітычным.

Але мець здольнасці — не значыць стаць. Феномен Зяленскага магчымы ў краіне, дзе ёсць свабодныя выбары і лічаць галасы. Нават калі Корж страціў бы сваю суперпрагматычную галаву і пайшоў у палітыку (што ўжо немагчыма), і яго зарэгістравалі б кандыдатам (што немагчыма ў квадраце), то хто палічыць яго галасы?

Украіна — самастойная дзяржава, тады як у Мінску пры цяперашняй сістэме адносін з Расіяй будзе кіраваць той, каму Масква згодная даваць 4 ярды баксаў, і так доўга, як яна гатовая яму іх даваць.

Больш за тое, на любую пагрозу гэтаму статус-кво Расія можа адказаць акупацыяй і заменай кіраўніка яшчэ больш прарасійскім. А з гэтым рызыкаваць нельга: не тая сітуацыя.

У адрозненне ад дэмакратыі, пры дыктатуры «надоел» — не нагода для перамен.

Хай гэта гучыць банальна і непапулярна, але тут толькі «будзённая і шэрая» праца тысяч людзей рыхтуе глебу для змены сістэмы ў момант, калі збягуцца спрыяльныя для таго геапалітычныя абставіны.

Андрэй Дынько

0
хамса / адказаць
23.04.2019 / 19:26
ну трындзец.. 'не нагода для перамен.'.. і гэта піша глаўрэд гістарычнага часопіса, дзе расказвае: а якія ж раней былі ў нас героі.. а ў самога вунь што ў галаве
0
Генрых / адказаць
24.04.2019 / 10:07
счётчик Гейгера,людзі пра выбары ўсё ведаюць і разумеюць. У тым і справа, што няма волі і жаданьня ў т.з. апазіцыі разбурыць стэрэатыпы, змагацца за выбары ў прававым полі і перамагаць. На шару не пракоціць! 
0
хамса / адказаць
25.04.2019 / 18:36
хто мае здольнасці? думаю, што вы) 4 ярды баксаў.. любімая лічба, так?) а мая - 6.. дык бярыце вышэй - 6)
сёння Дзень ДНК.. дык віншую)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31