Даслаць навіну
Знайсці
21.04.2019 / 15:27 4

У Лідскім раёне аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся на гравійцы, з яго вылецела 76-гадовая пасажырка і загінула

Павялічыць выяву

Як распавялі «Лідскай газеце» ў ДАІ, здарэнне адбылося 20 красавіка ў 19 гадзін на аўтадарозе паміж вёскамі Мацевічы і Пяскоўцы перакуліўся аўтамабіль «Шкода».

Кіраваў ім 52-гадовы жыхар Пяскоўцаў. Акрамя яго ў салоне знаходзіліся чацвёра пасажыраў: тры жанчыны, 1941, 1942 і 1943 гадоў нараджэння і 9-гадовае дзіця.

 

Машына рухалася ў напрамку Пяскоўцы. Наперадзе яе ехаў аўтамабіль «Жыгулі». Кіроўца «Шкоды» вырашыў абагнаць ВАЗ, але падчас здзяйснення манеўру на гравійцы машыны страціла кіраванне і некалькі разоў перакулілася.

 

Адна з пасажырак, 76-гадовая жанчына, выпала з салона і, на жаль, атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы. Астатніх пасажыраў хуткая дапамога даставіла ў Лідскую бальніцу.

Кіроўца не пацярпеў. Што-небудзь патлумачыць мужчына пакуль не можа, бо знаходзіцца ў шокавым стане.

10
0.5 / адказаць
21.04.2019 / 16:36
Ей как бы и бог велел померетьбез особых мучений.

0
Siarhej / адказаць
21.04.2019 / 17:43
Толькі вёскі МОцевічы і ПескаўцЫ.

0
Ян Севярын Бакей / адказаць
21.04.2019 / 18:44
шаноўная рэдакцыя, па-першае, не "МацЕвічы" , а "МОцевічы", і не ПяскОўцы, а ПескаўЦЫ,.  Па-другое, мясцовая служба навінаў АВС (адна баба сказала...) далажыла мне, што ў перакуленай машыне было шэсьць чалавек. а не пяць,( і што хлопец не 9-гадовы, а 9-класьнік), як вам такая версія падзей? гэта ж будзе азначаць парушэньне правіл перавозкі- зашмат пасажыраў, ужо віна шафёра. Ну і тая ж служба далажыла мне, што дарога там даволі гарбатая. з ухілам  да кувета і я паверыў, бо мае інфарматары самі водзяць і там часта едуць...
Ну а так...па-чалавечы шкада іх ўсіх, і пацярпелых. і вінаватых...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31