Знайсці
21.04.2019 / 14:417РусŁacБел

Расійскае РІА «Навіны» апублікавала першыя звесткі экзітполаў выбараў ва Украіне

Кампанія New Image Marketing Group атрымала першыя дадзеныя апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў на Украіне, паведамляе агенцтва «РІА Навіны».

Паводле першых дадзеных на 12:00, Уладзімір Зяленскі набірае 71,8% галасоў выбаршчыкаў, а дзеючы кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка 28,2% галасоў.

Паводле інфармацыі NIMG, на поўдні Украіны за Зяленскага прагаласавалі 73,4% грамадзян, за Парашэнку — 26,6%; на ўсходзе - 88,8% і 11,2% адпаведна; на захадзе — 55,6% і 44,4%, у цэнтральнай частцы — 72,9% і 27,1%.

На сваім сайце кампанія анансавала, але не апублікавала вынікі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, бо ва Украіне дзейнічае эмбарга на іх публікацыю да 20:00. Аднак патрабаванне не распаўсюджваецца на іншыя краіны. Прыведзеныя дадзеныя экзітполаў РІА Навіны атрымала за межамі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930