Знайсці
21.04.2019 / 14:256РусŁacБел

Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў 

Канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам сённяшняй сітуацыі. Пра гэта заявіў сёння намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролю за сітуацыяй па пастаўках нафты, якое адбылося ў ААТ «Нафтан», піша БелТА

«З улікам правядзення пасяўной кампаніі, неабходнасці забеспячэння ўнутранага рынку, наяўных рызык па перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці намі прынята рашэнне аб часовым абмежаванні паставак нафтапрадуктаў па экспартных напрамках», — паведаміў намеснік старшыні канцэрна.

 

«Абмежаванне носіць часовы характар, і па меры выпраўлення сітуацыі абавязацельствы па стаўках нашым замежным контрагентам будуць выкананы», - падкрэсліў Уладзімір Сізоў.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка акцэнтаваў увагу на тым, што сітуацыя пад кантролем. «Паводле інфармацыі расійскага боку, сітуацыя павінна паляпшацца штосутачна», - дадаў ён.

У пасяджэнні аператыўнага штаба на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Ляшэнкам прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», Беларускай нафтавай кампаніі, НПЗ і ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930