Знайсці
21.04.2019 / 09:5610РусŁacБел

Жудасныя тэракты супраць хрысціян у Шры-Ланцы на Вялікдзень. Загінула больш за 200 чалавек

Больш за 400 параненых у выніку васьмі выбухаў.

Выбухі адбыліся ў гатэлях і каталіцкіх касцёлах, калі жыхары адзначалі там Вялікдзень.

У выніку шасці выбухаў у гатэлях і касцёлах на Шры-Ланцы загінула больш за 200 чалавек. 

Пры выбухах у Каломба (там выбуховыя прылады спрацавалі ў трох гатэлях і адным касцёле) загінулі 40 чалавек, яшчэ 295 атрымалі раненні. Такія дадзеныя прыводзіць дырэктар нацыянальнага шпіталя горада.

У Катувапцье ў Катане, дзе, паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, выбух адбыўся ў касцёле, загінулі 93 чалавекі, паведамляе News First. У царкве ў Батыкалоа, па яго дадзеных, яшчэ 27 ахвяраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера