Знайсці
21.04.2019 / 00:031РусŁacБел

Крымскага актывіста за рэзкі пратэст супраць забудовы пляжаў адправілі ў турму на 6 гадоў

У Растове-на-Доне (Расія) суд вынес прысуд жыхару Крыма Яўгену Каракашаву. Мужчыну абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкіх пастоў у інтэрнэце. Пра гэта расійскаму парталу Lenta.ru паведаміў адвакат Міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Аляксей Ладзін.

Каракашаў прызнаны вінаватым у публічным апраўданні тэрарызму, а таксама ў закліках да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці з выкарыстаннем інтэрнэту. Яго прысудзілі да шасці гадоў зняволення ў калоніі.

«Падставай для крымінальнага пераследу жыхара Еўпаторыі Каракашава паслужылі апублікаваныя Укантакце «відэафайл без назвы, тэкст і каментар у чаце. У іх следчыя знайшлі заклікі да тэрарызму», — адзначыў Ладзін.

Каракашаў пратэставаў супраць забудовы курортнай зоны Еўпаторыі. Крымінальная справа супраць яго была заведзеная ў 2018 годзе, а затрыманне адбылося ў дзень правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні забудовы.

На сёння ў Крыме каля 70 чалавек арыштаваныя па палітычна матываваных крымінальных справах. Пераважна гэта крымскія татары і ўкраінцы, але не толькі. Усяго ў Крыме жывуць каля 2,4 млн чалавек, гэта ў 4 разы менш, чым у Беларусі. У 2014 года Расія анексавала Крым, Украіна і большасць краін свету лічаць анексію незаконнай.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера