Знайсці
20.04.2019 / 23:422РусŁacБел

Памёр праваслаўны дыякан Уладзімір Русак, вязень сумлення ў савецкі час

На 70-м годзе жыцця памёр протадыякан Уладзімір Русак, паведамляе ў сваім блогу дыякан Андрэй Кураеў. Русак нарадзіўся ў вёсцы Муцькавічы каля Баранавіч (у савецкі час была перайменаваная ў Зорную, цяпер увайшла ў склад Баранавіч).

Вучыўся ў Мінскім педінстытуце, але выбраў царкоўную дарогу. Пайшоў працаваць у «Журнал Московской Патриархии», скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію і атрымаў званне кандыдата багаслоўя. 

Служыў дыяканам і паралельна пісаў, збіраў звесткі пра савецкія рэпрэсіі супраць праваслаўя. У 1982 годзе дабіўся пераводу ў Віцебск, але за згадку ў пропаведзі пра пакутнікаў за веру яго пазбавілі рэгістрацыі і выслалі ў Жыровічы.

Русак склаў спісы расстраляных і арыштаваных савецкай уладай святароў. А таксама знайшоў дакументы пра тое, што епіскапаў прызначалі ў епархіі па ўказанні органаў дзяржбяспекі. 

Нарэшце за самвыдатаўскую кнігу «Сведчанне абвінавачвання» ў 1983 годзе Русака арыштаваў КГБ. Прысуд быў максімальны: 7 гадоў калоніі плюс 5 высылкі за «Антысавецкую агітацыю». Але пачалася перабудова, і ў 1988 Русака выпускаюць, і ён выязджае ў Амерыку, дзе правёў большую частку апошніх гадоў жыцця. Там ён выкладаў у семінарыі Рускай праваслаўнай зарубежнай царквы.

Знаёмыя Русака называлі яго святым чалавекам.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930