Знайсці
20.04.2019 / 21:4767РусŁacБел

Лукашэнка пра Курапаты: Каталікі там пачалі вазбухаць — Свёнтак і яшчэ іншыя

Выступаючы на «Лініі Сталіна», Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што пасля зносу крыжоў у Курапатах пачаў «узбухаць» кардынал Казімір Свёнтак.

«Хтосьці з мусульман правільна заўважыў, калі каталікі там пачалі вазбухаць — па-мойму, Свёнтак там і яшчэ іншыя, — чаго вы, кажа, хвалюецеся, злуяцеся — там жа і мусульмане, і габрэі, не толькі хрысціяне», — сказаў Лукашэнка.

Яго словы трапілі ў тэлеверсію, аднак з паведамленняў БелТА згадка пра Свёнтака была прыбраная.

Казімір Свёнтак у 1941 годзе быў асуджаны савецкім рэжымам на смерць і, каб не пачатак вайны, ляжаў бы ў адных з Курапат.

Казімір Свёнтак у 1994 стаў першым беларускім кардыналам. Ён узначальваў каталіцкую царкву да 2006 года. У 2011 Свёнтак памёр. Яму тады было 96 гадоў.

Пра сітуацыю ў Курапатах выказваўся насамрэч не Свёнтак, а дзейны мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Кандрусевіч пра сітуацыю ў Курапатах: У галаве не ўкладваецца

Арцыбіскуп Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах: Я не мог маўчаць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930