Знайсці
20.04.2019 / 13:0812РусŁacБел

Лукашэнка: Асобныя расійскія палітыкі перажываюць, што мае словы пра суверэнітэт быццам адрасаваныя Расіі

Аляксандр Лукашэнка заклікаў расійскіх палітыкаў не перажываць з нагоды яго заяў аб суверэнітэце. Пра гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў падчас суботніка, паведамляе БелТА.

Чытайце. Лукашэнка: Хто паспрабуе знішчыць Беларусь, атрымае адказ ад моладзі + ВІДЭА бурнай рэакцыі Марзалюка

«Там ўнутраны фактар ​​і знешні [у гэтым выказванні]. Гэтая тэма актуальная. І калі я звярнуўся да яе, я проста вырашыў такім чынам сваімі думкамі [падзяліцца], за якія я перыжываю. Можа, нават узмацніць, зрабіць акцэнт на гэтым», — патлумачыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, унутраны аспект быў звязаны з тым, што часам выказваюцца здагадкі, быццам бы Лукашэнка ці яшчэ хтосьці хочуць уключыць Беларусь у склад якой-небудзь дзяржавы.

«Калі Лукашэнка гэта зробіць, ён будзе пракляты народам. Гэта тычылася унутранага боку пытання, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Што тычыцца знешняга, гісторыя ведае, колькі было выпадкаў, калі сілай тую ці іншую дзяржаву ўключалі ў склад іншай дзяржавы. Таму гэта быў і знешні акцэнт, што калі хтосьці асмеліцца, атрымае адпор».

«Дарма перажываюць некаторыя палітыкі, асабліва ў Расіі. Я атрымаў усю гэтую інфармацыю: ах, гэта супраць Расіі. Фразы гэтыя былі накіраваны супраць тых, хто паспрабуе гэта зрабіць. Гэта па-першае. Па-другое, наколькі я разумею, шчыра кажу, Расія — гэта, можна сказаць, аплот і нашага суверэнітэту. Не дай бог нешта здарыцца, я да гэтага часу лічу, што мы з Расіяй будзем у акопах разам. Таму не трэба перажываць некаторым у Расіі палітыкам і браць на сябе вось гэтыя фразы, як быццам яны адрасаваныя Расіі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930