Знайсці
20.04.2019 / 11:228РусŁacБел

Такога Сяргея Румаса вы яшчэ не бачылі ФОТАФАКТ

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас разам з віцэ-прэм'ерамі і часткай супрацоўнікаў Апарату Савета міністраў прыняў удзел у суботніку ў Валяр'янаўскім лясніцтве Уздзенскага лясгаса.

Сяргей Румас

Кіраўніцтва ўрада высаджвае хвоі і елкі на ўчастку, дзе дрэвы былі высечаныя праз пашкоджанне жуком-караедам.

«Красавік — гэта традыцыйны час для навядзення парадку на зямлі. Суботнік — добрая традыцыя, калі людзі аб'ядноўваюцца дзеля адной мэты і кожны адчувае сябе часцінкай нечага агульнага. Тым больш што мэта гэтая высакародная. У гэтым годзе сродкі, заробленыя ў краіне на суботніку, пойдуць на падрыхтоўку летніх аздараўленчых лагераў да сезону, на ўмацаванне іх матэрыяльнай базы. А другая палова сабраных грошай пойдзе на добраўпарадкаванне і рамонт воінскіх пахаванняў, месцаў баявой і воінскай славы, улічваючы, што будзе адзначацца юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», — сказаў Сяргей Румас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера