Знайсці
20.04.2019 / 09:3320РусŁacБел

Мінская дэпутатка: калі маладое пакаленне вырасце — зразумее, для чаго патрэбныя суботнікі

Дэпутатка Мінгарсавета Наталля Мысліўчык падзялілася сваім меркаваннем наконт правядзення суботнікаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

«Вельмі часта прымаю ўдзел у падобных мерапрыемствах. Мне вельмі спадабаўся сёлета праект БРСМ «Парк сямейных дрэваў», — адзначыла дэпутат. — Я прыйшла з мужам, сынам, дачкой, яе будучым мужам, і мы ўсе разам садзілі дрэва. Для нас было сапраўднае свята.

Мысліўчык падкрэсліла, што і дэпутаты, і супрацоўнікі адміністрацыі раёна, і прадстаўнікі Мінгарвыканкама таксама прыйшлі са сваімі сем'ямі, нават з маленькімі дзецьмі. І ўсе з задавальненнем займаліся пасадкай дрэў.

«Мне здаецца, што такія мерапрыемствы далучаюць маладое пакаленне да суботнікаў, — дадала яна. — Таму, калі яны вырастуць, то зразумеюць, для чаго яны патрэбныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930