Знайсці
20.04.2019 / 08:521РусŁacБел

Расійская «Транснафта»: Якасць нашай нафты, якая паступае ў Беларусь, нармалізуецца ў панядзелак ці аўторак

Сітуацыя з якасцю нафты ў трубаправодзе «Дружба» павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка, паведаміў Ria.ru дарадца прэзідэнта «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Беларускі канцэрн «Белнафтахім» у пятніцу паведаміў, што ў апошнія некалькі дзён рэзка пагоршылася якасць расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба». У «Белнафтахіме» ўдакладнілі, што па трубе «паступае нафта з утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарту».

Чытайце: «Белнафтахім» заяўляе пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай нафты

«Кіраўніцтва і супрацоўнікі кампаніі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з спецыялістамі «Гомельтранснафта Дружбы», кіраўніцтвам канцэрна «Белнафтахім» і нафтаперапрацоўчымі заводамі Беларусі. Мы гатовыя сустракацца з нашымі беларускімі калегамі, каб абмеркаваць сітуацыю. Кампанія штосутачна маніторыць паказчыкі па наяўнасці арганічных хларыдаў, а таксама праводзіць аналіз арбітражных пробаў на прадмет вызначэння крыніцы «забруджвання», — паведаміў Дзёмін.

«Па нашых прагнозах, сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня», — дадаў дарадца прэзідэнта «Транснафты».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера