Знайсці
19.04.2019 / 21:1214РусŁacБел

«Белнафтахім» заяўляе пра рэзкае пагаршэнне якасці расійскай нафты

Канцэрн «Белнафтахім» заяўляе пра рэзкае пагаршэнне якасці нафты, што паступае нафтаправодам з Расіі, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратарка канцэрна Марына Касцючэнка.

«На працягу апошніх некалькіх дзён адбылося рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Па нафтаправодзе з Расійскай Федэрацыі паступае нафта з наяўнасцю хлорарганічных злучэнняў, якія перавышаюць у дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце», — паведаміла Марына Касцючэнка.

Адбор узораў нафты, выкананне выпрабаванняў і афармленне пашпарта якасці лабараторыі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» адбывалася ў прысутнасці прадстаўніка «Транснафта» ў Беларусі.

Перапрацоўка нафты такой якасці можа прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы НПЗ. Цяпер прымаюцца аператыўныя меры па мінімізацыі наступстваў перапрацоўкі нафты, якая не адпавядае стандарту, і забеспячэнні ўнутранага рынку нафтапрадуктамі. Спецыялістамі канцэрна ацэньваецца ўзровень страт ад пагаршэння якасці нафты», — сказала прэс-сакратарка «Белнафтахіма».

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» праінфармавала аб сітуацыі, якая склалася, аператараў магістральнага нафтаправода «Дружба» з іншых краін. Беларускі бок запрасіў афіцыйную сустрэчу з прадстаўнікамі «Транснафта» для ўрэгулявання сітуацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера