Знайсці
19.04.2019 / 16:4031РусŁacБел

Марзалюк расказаў, чаму пусціў слязу на словах Лукашэнкі 

Рэакцыя дэпутата-гісторыка Ігара Марзалюка на выступ Лукашэнкі ў парламенце аказалася вельмі эмацыйнай. Ён расхваляваўся і пусціў слязу на словах пра тое, што беларуская моладзь, народжаная ў часы незалежнасці, не дасць уключыць Беларусь у склад нейкай дзяржавы.

Гэтая яго рэакцыя стала нават інтэрнэт-мемам.

Чытайце таксама. Шчаслівы Марзалюк са слязьмі на вачах стаў героем мемаў ВЯСЁЛЫЯ КАРЦІНКІ

«Наша Ніва» пацікавілася ў Марзалюка, што ён адчуваў у той момант.

«Калі нейкая свалата, незалежна з якога перыметра, паспрабуе нешта з ёй зрабіць, з маёй Радзімай… Мне ўсё роўна, з якога боку будзе сыходзіць небяспека! Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ведаць, што ёсць адна краіна, ёсць адна Беларусь, адзін прэзідэнт, адна дзяржава, сімвалы, якія ўсе, незалежна ад палітычных поглядаў, павінны бараніць. Сёння былі сказаныя фундаментальныя рэчы па-над палітыкай, гэта нацыянальныя вартасці, якія павінны быць агульныя. Так і сказаў сёння Лукашэнка: мы ніколі нікому не аддамо сваю краіну, нікому не дазволім яе разрываць, а калі нехта палезе, то атрымае. Вось і ўсё! Гэта правільны падыход! Правільная і сумленная пазіцыя любога грамадзяніна, любога беларуса. І калі я кажу «беларус», я маю на ўвазе чалавека, які ідэнтыфікуе сябе з беларускай краінай незалежна ад таго, колькі ў яго крыві намешана і адкуль прыехалі продкі. Ты — адзін з нас, як мурын Янка ў «Каласах пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча», — адказаў Марзалюк.

«Дык гэта супадзенне вашых думак са словамі Лукашэнкі пусціла вам слязу?», — удакладніла «Наша Ніва». 

«Вы ведаеце што… Вы свае слёзы разбірайце! І ўсё астатняе. Можа, вам паспавядацца? Для мяне, у адрозненне ад тых, хто цынічна гандлюе рызамі Бацькаўшчыны, што на Захад, што на Усход… Бацькаўшчына — гэта тое, за што мае продкі змагаліся і паміралі. Дарэчы, сярод маіх продкаў ёсць і рэпрэсаваныя. Гэта так… тым хамам, што мяне паліваюць брудам [за рэакцыю на падзеі ў Курапатах — Рэд.]. Але для мяне фундаментальныя каштоўнасці важнейшыя — Беларусь. Мой прадзед набываў «Нашу Ніву» у друкарні пана Марціна Кухты! У маім родзе помнікі з беларускімі надпісамі ставілі на могілках у 1920-1930-я гады! Для мяне гэта фундаментальная рэч — мой народ, мая дзяржава, мая краіна!», — падсумаваў Марзалюк. 

Ён таксама патлумачыў, чаму задаваў пытанне Лукашэнку па-руску: «таму што ён так выступаў». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера