Знайсці
19.04.2019 / 14:545РусŁacБел

Старшыню сельсавета, што прапаў у Воранаўскім раёне, знайшлі: ён мёртвы

Фота Гродзенскай міліцыі

Знойдзена цела мужчыны, які 16 красавіка з'ехаў на службовым аўтамабілі і знік, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Цела 61-гадовага жыхара Воранаўскага раёна, старшыні сельсавета, выяўлена ў лесе непадалёк ад вёскі Бастуны. Побач знаходзіўся і яго службовы аўтамабіль.

«Крымінальная версія не разглядаецца», - адзначылі ў прэс-службе УУС.

Як паведамлялася, мужчына знік 16 красавіка. Вядома, што ён да 11.30 гэтага дня знаходзіўся на працоўным месцы ў аграгарадку Жырмуны, пасля сеў у службовы ВАЗ-2107 белага колеру і з'ехаў. Мабільны тэлефон зніклага быў недаступны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930