Знайсці
19.04.2019 / 14:2215РусŁacБел

Лукашэнка анансаваў аслабленне паўнамоцтваў прэзідэнта перад перадачай улады

Прапановы па карэкціроўцы Канстытуцыі рыхтуе Канстытуцыйны суд, ёсць даручэнне падключыць да гэтага працэсу навукоўцаў і прадстаўнікоў грамадскасці, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні народу і парламенту.

Пры гэтым, мяркуе ён, пакуль рана казаць аб канкрэтных варыянтах, няма нават распрацаванай канцэпцыі.

«Мне задаюць пытанне: ці хацеў бы пакінуць гэтую Канстытуцыю свайму пераемніку? Я сумленна і шчыра кажу: Не, я б не хацеў. Ды мы і этап той ужо прайшлі, калі патрэбна была моцная ўлада, такая, як у нас ёсць. Трэба не ўладай дзяліцца, трэба нагружаць уладнымі паўнамоцтвамі іншыя структуры і галіны ўлады», — сказаў Лукашэнка.

«Кіраўнік дзяржавы павінен быць кіраўніком дзяржавы, ён не павінен так шмат матацца па палях і фермах. Я нядаўна папракнуў урад: людзі не бачаць вас там, на фермах, на палях. Трэба ісці туды, займацца сваімі функцыямі. І гэта не толькі таму, што яны нядобрыя. У нас сістэма так выбудаваная», — прызнаў ён, дадаўшы, што «прыйшоў час на гэта паглядзець».

Лукашэнка запэўніў, што не будзе спрабаваць зрабіць так, што «Лукашэнка быццам сышоў, але не сышоў». «Гэтага ў краіне не будзе! Я вам дакладна абяцаю», — заявіў ён.

Апытанка

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930