Даслаць навіну
Знайсці
20.04.2019 / 12:29 3

Трагічней за беларускую палітыку? Сем графікаў, якія тлумачаць дэмаграфічную сітуацыю

Піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна.

Было б лагічна пачаць эксплэйнер па беларускай дэмаграфіі з апісання колькасці насельніцтва, але насамрэч афіцыйная лічба мала што паказвае, бо не ўлічвае міграцыю з Беларусі. Таму куды важнейшым выглядае паказнік дэмаграфічнай нагрузкі — суадносінаў людзей у працаздольным і непрацаздольным узросце.

Апошнія гады колькасць тых, хто жыве за кошт іншых (ці то дзеці, ці то пенсіянеры), увесь час павялічваецца адносна людзей працаздольнага веку. Калі ж параўнаць са звесткамі ў 1990-м годзе, то гэтая колькасць засталася прыкладна на тым самым узроўні, але адбыўся велізарны зрух у прапорцыях: колькасць людзей, якія не дасягнулі працаздольнага ўзросту, зменшылася, а колькасць старэйшых — вырасла. На практыцы гэта азначае, што малалікія новыя пакаленні будуць несці ўсё большы сацыяльны цяжар за старэйшых людзей.


Самы просты прыклад таго, да чаго вядзе старэнне насельніцтва, — гэта павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, якое ўжо адбываецца. Старэйшыя пакаленні патрабуюць і будуць патрабаваць для сябе ўсё больш разбудаванай сацыяльнай сферы.


Колькасць сталых людзей павялічваецца таксама з той прычыны, што беларусы пачалі даўжэй жыць. Чаканая працягласць жыцця павялічваецца да 75, хоць пры гэтым беларусы застаюцца аднымі з лідараў па розніцы ў працягласці жыцця жанчын і мужчын (мужчыны жывуць прыкладна на дзесяць гадоў менш).


Павелічэнне працягласці жыцця можа тлумачыць, чаму колькасць насельніцтва не змяншаецца, хоць каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі ніжэйшы за 2,1 (меншы за ўзровень самааднаўлення). Пры гэтым у беларускіх вёсках гэты каэфіцыент куды вышэйшы і цягам апошніх некалькіх гадоў заўважна рос.


Але гэтыя нараджэнні не ратуюць вёску ад вымірання. Усе малыя селішчы ў Беларусі пусцеюць, а вялікія гарады растуць. Вось дзе жылі беларусы ў 2018-м годзе:


Напрыканцы паглядзім на больш сумныя графікі. Адзін з іх паказвае: хоць у Беларусі змяншаецца колькасць выяўленых алкагалічных і наркалагічных захворванняў, колькасць ВІЧ-інфікаваных няспынна расце. Паводле гэтага паказніка мы, дарэчы, адныя з першых у Еўропе.


І ўрэшце звернемся да графіка, дзе змешчаныя прычыны, чаму беларусы паміраюць. Як відаць, больш за палову смерцяў выклікаюць хваробы кровазвароту. На другім месцы ідуць ракавыя захворванні. Колькасць першых прычын змяншаецца, колькасць другіх — расце.


Рыгор Астапеня

41
BonScott / адказаць
20.04.2019 / 13:37
І ў чым праблема, спадар Астапеня? З-за чаго усе гэта? І ці можна параўнаць нашыя лічбы з лічбамі Францыі ці Італіі? Там такая ж сітуацыя. Вырашыць ўсе гэта можна толькі адным шляхам - прымусіць беларускіх жанчын нараджаць толькі ад беларусаў + актыўна імпартаваць жанчын з далекага і блізкага замежжа. Забарона і актыўны пераслед ўсіх феменістычнвх забабонаў. Абавязковая служба ў войску як мужчын, так і жанчын, як сродак хуткай ініцыяцыі і барацьбы з інфантылізмам. Толькі так можна вырашыць дэмаграфічную праблему. Бо як паказвае досвед Еўропы, ніякія грошы не дапамогуць, калі жанчыны ставяць "кар'еру" вышэй за сямью.
4
Алесь / адказаць
20.04.2019 / 14:51
Што аутар мае на увазе пад людзямi, якiя перакрочылi працаздольны узрост? Няма такога вызначэння. Дасягнуць пенсiйнага узросту й страцiць працаздольнасць - гэта не адно i тое ж. Многiя людзi сталага веку працягваюць актыуна працаваць i гэта нармальна.
1
Ян Севярын Бакей / адказаць
20.04.2019 / 21:58
ах, які цудоўны пасаж - "прымусіць (???а крымінальны кодэкс за згвалтаваньне?) беларускіх жанчын нараджаць ад беларускіх мужчын + актыўна імпартаваць жанчын з-за мяжы ( а гэта як, дазвольце спытацца- вайсковай сілаю аля Чынгісхан-Атыла- Аляксей маскоўскі Цішайшы?ці рабскі гандаль аднавіць? а як рабскае становішча жанчын ў гэтай канструкцыі спалучаецца зь іх меркаванай ваеннай службаю- там жа зброя, ?)
Дэмаграфічныя праблемы Беларусі такія агромныя (дарэчы, нешта малавата сказана пра жахлівы адток моладзі за мяжу і  якраз тутэйшыя дзяўчаты масава выяжджаюць з гэтага "раю", прычым без усялякага прымусу "адтуль"...), што вырашыць іх "кавалерыйскім наскокам з налёту" ( ці вось падвышэньнем пенсійнага ўзросту, хаця б...) - мякка кажучы, наіўнасьць...
ну, а аўтару - вялікі дзякуй. Вырашэньне любой праблемы немагчыма без таго, каб яе спачатку хаця б  правільна вызначыць, з фактамі і доказамі...

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31