Даслаць навіну
Знайсці
19.04.2019 / 13:14 19

Якія пытанні задалі Лукашэнку апазіцыйныя дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая?

Абедзве апазіцыйныя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў атрымалі магчымасць задаць пытанне Аляксандру Лукашэнку. Што яны запыталіся?

Павялічыць выяву

Алена Анісім: Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, у гэтым годзе мы адзначалі 100-годдзе БССР. Гэта вельмі важная падзея, дата ў нашай беларускай дзяржаўнасці. Між тым, у нашай сталіцы няма помнікаў першым дзяржаўным дзеячам БССР. Ні Аляксандру Чарвякову, ні Зміцеру Жылуновічу (Цішку Гартнаму), ні першаму прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі Усеваладу Ігнатоўскаму. Як вы лічыце, можа быць, варта звярнуць на гэта ўвагу і ўсталяваць такія помнікі ў нашай сталіцы? 

Ганна Канапацкая: Аляксандр Рыгоравіч, працягваючы тэму атамнай электрастанцыі, якую будуе Рэспубліка Беларусь, я б хацела звярнуць вашу ўвагу, што, па словах пасла Расійскай Федэрацыі, расійскі бок знізіў на 3 мільярды даляраў кошт БелАЭС. І кажа пра цану электрычнасці ў раёне 4 цэнтаў. Я б хацела ўдакладніць у вас, ці існуюць нейкія прынцыповыя разнагалоссі паміж беларускім і расійскім бокам пры будаўніцтве атамнай станцыі? І ўсё ж, можа, вы можаце сказаць прагназуемую цану для насельніцтва і для прадпрыемстваў?

(перабіваючы Міхаіла Мясніковіча, які хацеў перадаць мікрафон іншаму) У мяне яшчэ ёсць шэраг пытанняў. Вы паставілі дакладную задачу нарасціць ВУП Беларусі ў памеры 100 мільярдаў даляраў. Аднак урадам практычна нічога не прадпрымаецца для рэалізацыі гэтай задачы. Не выключаны канфлікт інтарэсаў, захоўваецца дырэктыўнае кіраванне эканомікай, няма прытоку інвестыцый, у тым ліку праблема з прыцягненнем прамых замежных інвестыцый. Нягледзячы на прыняцце Дэкрэта №7, меней за 9% бізнэсу лічаць, што ўмовы вядзення бізнэсу палепшылася. Я б хацела спытаць у вас, на якія прынцыпова новыя рэформы вы сёння гатовыя пайсці для дасягнення гэтай задачы?

1
Yaugr / адказаць
20.04.2019 / 11:02
Пра мову беларускую бы лепш спыталі, чаму яна не падтрымліваецца, ці пра 98 адсодкаў маладых беларусаў якія пойдуць бараніць незалежнасць краіны, а як жа яны пойдуць калі наша моладзь мову беларускую ужо не разумее,  яны выхаваны на рассейскай культуры  і не атаясамляюць сябе с Беларуссю.
1
Siaržuk / адказаць
20.04.2019 / 13:25
Вось гэта пытаньне ў Анісім. Ды яшчэ і "паважаны". Ну радыкальныя пытаньні зразумела што не магла задаваць. Чым абумоўлена гэтае пытаньне цікава.
0
меркаванне / адказаць
21.04.2019 / 22:06
Siaržuk, у лістападзе выбары. Ёй панаравілася дэпутатстваваць, здаецца. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31