Знайсці
19.04.2019 / 09:251РусŁacБел

Лукашэнка адмяніў адыёзны ўказ №488

У Беларусі ўдасканальваюцца прававыя адносіны ў сферы падатковага заканадаўства. Гэта прадугледжана ўказам № 151, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 красавіка, піша Tut.by

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 26 лютага 2015 г. №99 «Аб спагнанні падатку на дададзены кошт». Яны накіраваны на паэтапную адмену механізму абмежавання падатковых вылікаў па падатку на дададзены кошт пры імпарце тавараў. Гэта дазволіць плацельшчыкам на больш раннім этапе прымаць да выліку ПДВ і такім чынам папаўняць абаротныя сродкі, гаворыцца ў паведамленні.

Для далейшай дэдаларызацыі эканомікі прадугледжваецца выплата падатку за здабычу прыродных рэсурсаў у дачыненні да нафты і солі калійнай у беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце.

Самазанятым грамадзянам прадастаўлена права выконваць працы і аказваць паслугі не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прызнаны страціўшым сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2012 г. № 488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў», паколькі заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваны непасрэдна ў Падатковым кодэксе, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Варта сказаць, што размовы аб адмене адыёзнага для бізнесу указа аб лжэпрадпрымальніцкіх структурах вяліся з восені 2018 года. У прыватнасці, пра гэта выказваўся першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Сілавікі называлі указ № 488 «магутным рычагом у барацьбе з ухіленнем ад выплаты падаткаў», які «сыграў дысцыплінуючую ролю ў павышэнні празрыстасці вядзення бізнэсу». У выніку асцярог у бізнесу менш не стала, таму што ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса з'явіўся механізм, які па сутнасці паўтарае правілы ўказу №488.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера