Знайсці
19.04.2019 / 06:313РусŁacБел

Каламойскі назваў Парашэнку сваёй марыянеткай

Украінскі алігарх і экс-саўладальнік Прыватбанка Ігар Каламойскі пасля рашэння суда аб адмене нацыяналізацыі гэтага банка назваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі сваёй марыянеткай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

«Ён [Парашэнка] — проста мая марыянетка, і ў апошні месяц перад завяршэннем яго паўнамоцтваў будзе выконваць усе, што яму будзе сказана. Ён жа лічыў, што хтосьці яго марыянетка. Я лічу, што ён — мая марыянетка. Будзе рабіць усё, што яму кажуць. Каб адкупіць сваю віну», — сказаў Каламойскі.

Па словах бізнэсмена, Парашэнка павінен паведаміць усім украінцам пра сваё жаданне «пажывіцца чужой уласнасцю». У прыклад ён прывёў нацыяналізацыю Прыватбанка, якую Парашэнка, па словах Каламойскага, правёў разам з Валерыяй Гонтаравай, экс-кіраўніком Нацбанка Украіны. Таксама алігарх нагадаў, як Парашэнка «зладзіў марадзёрства» ў Украбаронпраме.

Акрамя таго, Парашэнка павінен публічна прызнаць сваю памылку ў нацыяналізацыі Прыватбанка. «У пятніцу ж дэбаты [з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім], хай [Парашэнка] скажа, што нацыяналізацыя — гэта памылка», — сказаў Каламойскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера