Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2019 / 22:06 2

Самазанятым грамадзянам у Беларусі дазволілі даваць паслугі юрыдычным асобам

Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ нумар 181, паведамляе БелТА.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 26 лютага 2015 года №99 «Аб спагнанні падатку на даданую вартасць». Яны накіраваны на паэтапную адмену механізма абмежавання падатковых вылікаў па падатку на дабаўленую вартасць пры імпарце тавараў. Гэта дазволіць плацельшчыкам на больш раннім этапе прымаць да выліку падатак на даданую вартасць і такім чынам папаўняць абаротныя сродкі.

Для далейшай дэдалярызацыі эканомікі прадугледжваецца выплата падатку за здабычу (выемку) прыродных рэсурсаў у дачыненні да нафты і солі калійнай у беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце.

Самазанятым грамадзянам далі права выконваць работы і аказваць паслугі не толькі для фізічных, але і для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прызнаны страціўшым сілу ўказ ад 23 кастрычніка 2012 года №488 «Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў», паколькі заканадаўчыя нормы, накіраваныя на забеспячэнне паўнаты выплаты падаткаў, замацаваны непасрэдна ў Падатковым кодэксе.

0
алекс / адказаць
18.04.2019 / 22:26
Цікава. А можна падрабязней, што гэта за грамадзяне і чаго яны ўвогуле могуць?
0
Прохожий / адказаць
18.04.2019 / 23:14
алекс, гэта грамадзяне, якiя робяць самы просты бiзнес, без утварэння iп: фатографы, вядучыя на вяселле, сядзелкi... Яны плацяць адзiны налог раз на месяц, унёскi на пенсiю могуць плацiць альбо не...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31