Знайсці
18.04.2019 / 18:201РусŁacБел

Надмагільную пліту Яна Баршчэўскага ва Украіне перадалі на захаванне касцёлу

Надмагільнай плітой беларуска-польскага пісьменьніка Яна Баршчэўскага, пахаванага ва ўкраінскім мястэчку Чуднаў Жытомірскай вобласьці, заапекавалася мясцовая польская грамада, піша «Радыё Свабода».

Чытайце таксама: Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры ФОТАФАКТ

Гаспадары падворка, на якім знайшлася надмагільная пліта, перадалі яе прадстаўнікам Саюзу палякаў, якія прыехалі з Жытоміра, а тыя, у сваю чаргу, — у рыма-каталіцкі касьцёл Адшуканьня Крыжа Гасподняга ў Чуднаве.

Рыма-каталіцкі касьцёл Адшуканьня Крыжа Гасподняга ў Чуднаве.

«Пакуль вырашылі зьбіраць сродкі на рэстаўрацыю, а ўжо пасьля гэтага плянуецца ўхваліць рашэньне, дзе яе ўсталяваць. Папярэдне гаворка ідзе пра тэрыторыю касьцёла», — сказала Свабодзе загадчыца аддзелу культуры Чуднаўскай гарадзкой рады Сьвятлана Захарчанка.

Алена Прыходчанка, вучаніца 4 клясы мясцовай школы, дзякуючы чыёй цікаўнасьці ўдалося знайсьці гістарычную каштоўнасьць.

Паводле яе, Жытомірская абласная рада плянуе надаць надмагільнай пліце статус гістарычнага помніка.

«Калі будзе завершаная рэстаўрацыя і канчаткова вызначана месца ўстанаўленьня пліты, мы абавязкова на гэтае мерапрыемства запросім і польскі, і беларускі бок», — дадала Сьвятлана Захарчанка.

Чуднаўскія ўлады мяркуюць, што Ян Баршчэўскі быў пахаваны на гэтых каталіцкіх могілках. Але дакладнае месца невядомае.

Прадстаўніца Чуднаўскай гарадзкой рады дадала, што месца пахаваньня Яна Баршчэўскага пакуль дакладна не вядомае — у мястэчку было некалькі каталіцкіх могілак.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера