Даслаць навіну
Знайсці
2
Палескі партызан / адказаць
18.04.2019 / 20:06
Лірычны ўступ: як вы яхту назавеце, так яна і паплыве. Калі ў Расейскай яхты "Победа" адваліцца дзве літары, як у анімацыі пра капітана Врунгеля, тады будзе бачна, чым насамрэч была апошняя вайна для Беларусі - бядой. Яшчэ аб назве. Для нас наватвор Вялікая Айчынная не зусім актуальны, бо ў арыгінале гаворка ішла пра айчынную вайну савецкага народа, якога цяпер не існуе ў прыродзе. Ці была гэта вайна айчыннай для народа, які да таго 18 гадоў быў падзелены мяжой? Не факт. Найбольш карэктна было б гаварыць пра Другую Сусветную вайну на беларускай зямлі. Менавіта такі прынцып дазваляе комплексна вывучаць гісторыю гэтай трагедыі і не выносіць за дужкі штурм Брэсцкай крэпасці і абарону Гродна ў 1939, дэпартацыі ды абмен ваеннапалоннымі паміж СССР і Германіяй, Халакост і АК, прымусовыя мабілізацыі 1944 і выкарыстанне непадрыхтаваных жаўнераў у якасці гарматнага мяса пад Кёнігсбергам, нацыянальнае пытанне і г.зв. калабарацыянізм на акупаванай тэрыторыі, выкарыстанне СМЕРШам нямецкіх лагераў і турмаў пасля вызвалення у 1944-45 гг. для катаванняў і рэпрэсій ў адносінах да былых чальцоў БКА, СБМ і шмат іншых праблем. Тое, што для адных - Победа, для іншых - свята выжывання і захавання сябе ў мясарубцы, да пачатку каторай гэтыя людзі не мелі ніякага дачынення. Для іншых - зусім ніякая не перамога, а замена аднаго антычалавечага рэжыму на іншы. Таму, безумоўна аддаючы даніну павагі прадзедам партызанам і франтавікам, калі глядзіш хроніку парада Перамогі, не трэба забывацца на іншыя парады - у 1939, калі сцягі з сярпом і молатам і сцягі са свастыкай луналі недзе побач. І пісаць аб вайне, зыходзячы з яе шматграннасці, а не з прапагандысцкіх савецкіх баек. Выступ сп. Здановіча ў гэтым сэнсе можна толькі ўхваліць і спадзявацца на далейшую аб'ектыўнасць і пазбяганне нашымі гісторыкамі расейскага пабедабесія.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера