Знайсці
18.04.2019 / 15:527РусŁacБел

Макей адказаў на пытанне, ці паедзе Лукашэнка ў Брусэль

aa.com.tr

Афіцыйны Мінск атрымаў запрашэнне для Аляксандра Лукашэнкі на вячэру лідараў краін Усходняга партнёрства, які пройдзе 13 мая ў Брусэлі. Але пакуль невядома, ці паедзе беларускі кіраўнік у Бельгію, распавёў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, піша Tut.by.

— Прапановы вывучаюцца, вывучаецца фармат гэтых мерапрыемстваў. Глядзім, што там будзе па змесце. Будзем уносіць адпаведныя прапановы кіраўніку дзяржавы, - сказаў Макей.

На пытанне, ці варта, на думку МЗС, прэзідэнту прыняць удзел у мерапрыемствах, Макей адказаў: «Візітаў шмат. Важна, каб яны прыносілі канкрэтныя вынікі».

Нагадаем, Еўрасаюз запрасіў Аляксандра Лукашэнку на вячэру ў Брусэль 13 мая, каб адзначыць 10-ю гадавіну Усходняга партнёрства. У 2017 годзе на саміт Усходняга партнёрства, на які паклікалі беларускага прэзідэнта, паехаў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930