Знайсці
18.04.2019 / 15:3910РусŁacБел

«Мядзведзеў не ў курсе»: Мінск ужо накіраваў Маскве адказ на прапановы па далейшай інтэграцыі

Мінск ужо адказаў на прапановы Масквы па «далейшай інтэграцыі». Пра гэта журналістам распавёў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, паведамляе Tut.by

Нагадаем, учора Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква перадала распрацаваныя Расіяй прапановы па далейшай інтэграцыі. У МЗС Беларусі гэтую інфармацыю пацвердзілі і распавялі, што ўжо адказалі на гэтыя прапановы.

— Мядзведзеў сказаў, што накіраваныя прапановы па далейшай інтэграцыі. Але Дзмітрый Анатольевіч, магчыма, не ў курсе, што мы ўжо даўно накіравалі нашы прапановы ў адказ. Нашы прапановы, я так разумею, знаходзяцца на разглядзе ў Маскве ў адпаведных урадавых структур. Думаю, што пасля вывучэння гэтых прапаноў рабочая група пачне больш актыўна працаваць над рэалізацыяй нашай канцэпцыі паглыблення інтэграцыі, — заявіў Уладзімір Макей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера