Знайсці
18.04.2019 / 15:173РусŁacБел

Viber будзе размаўляць па-беларуску: кампанія аб'яўляе конкурс сцікераў для ілюстратараў і лакалізуе дадатак

Viber, адзін з вядучых сусветных дадаткаў для абмену паведамленнямі, аб'яўляе аб хуткім запуску поўнафункцыянальнай беларускай версіі папулярнага мэсэнджара. У гонар гэтага абнаўлення кампанія запускае конкурс па распрацоўцы спецыяльнага сцікерпака сярод беларускіх ілюстратараў. Пераможца атрымае званне «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6 тысяч беларускіх рублёў.

Конкурс для ілюстратараў «Viber па-беларуску» стартуе 17 красавіка і будзе складацца з некалькіх этапаў. Каб стаць удзельнікам, неабходна да 10 мая падаць заяўку, якая будзе ўключаць:

  • апісанне канцэпцыі пака і яго назву;
  • тры намаляваныя каляровыя сцікеры.

Журы разгледзіць усе праекты ўдзельнікаў і назаве 20 найлепшых, якія будуць далей змагацца за галоўны прыз. У судзействе конкурсу возьмуць удзел вядомы беларускі ілюстратар Міця Післяк, 2D-мастак Элеанора Ржэуская, грамадскі актывіст Антон Матолька, прадстаўнікі Viber, у тым ліку крэатыўны дырэктар аддзела па стварэнні сцікераў Алон Барада. Фіналісты прадставяць свае работы 16 мая ў мінскім офісе Viber.

Экспертнае журы ацэніць арыгінальнасць і крэатыўнасць, адзінства стылю і якасць малюнкаў, а таксама ўменне прэзентаваць публіцы ўласную канцэпцыю. У выніку журы сфарміруе шорт-ліст з 5 найлепшых работ. Пераможца конкурсу будзе абраны шляхам «народнага галасавання» — апытання ў суполцы Viber Беларусь. Акрамя тытула і грашовага прыза, удзельнік, які заняў першае месца, атрымае магчымасць папрацаваць са студыяй дызайну Viber і запусціць на пляцоўцы свой уласны сцікерпак.

«Беларусь для нас асаблівы рэгіён. Viber з'яўляецца самым папулярным дадаткам для абмену паведамленнямі ў краіне. У Мінску і Брэсце знаходзяцца два нашыя буйныя цэнтры даследаванняў і распрацоўкі. Таму мы рады, што маем магчымасць умацаваць сувязь паміж Беларуссю і Viber», — каментуе Джамел Агауа, генеральны дырэктар Viber.

Уся актуальная інфармацыя аб праекце «Viber па-беларуску» (навіны, анонсы і вынікі галасавання) будзе публікавацца ў афіцыйнай суполцы Viber Беларусь. Больш падрабязна з умовамі конкурсу і патрабаваннямі да стварэння сцікераў можна азнаёміцца ​​на афіцыйным сайце Viber. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на пошту [email protected] да 10 мая ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930