Знайсці
18.04.2019 / 15:3630РусŁacБел

«Ніхто яе па вуліцах насіць не будзе, гэта лухта ўсё». Брэсцкім кадэтам падораць харугву з расійскім імперскім арлом

«Вечерній Брест» апублікаваў матэрыял пра кадэцкі клас у брэсцкай школе №35.

Апроч іншага, выданне звярнула ўвагу на тое, што для гэтага класа пашыта спецыяльная харугва, якую вось-вось уручаць навучэнцам. 

Што на харугве? Расійскі імперскі арол! 

фота vb.by

«Сцяг выраблены з дабраславення архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаанна ў залаташвейнай майстэрні Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра ў Брэсцкай крэпасці», — паведамляе газета.

«Намеснік дырэктара школы №35 і нязменны камандзір брэсцкіх кадэтаў Віктар Пенза ўпэўнены, што мець такую гістарычную рэліквію вельмі важна для хлопцаў і горада агулам. У цяперашні час харугва ў кадзетаў ёсць, але яна надта сучасная», — цытуе газета ідэйнага натхняльніка, Віктара Пензу.

Віктар Пенза з кадэтамі, фота vb.by 

Але навошта беларускім школьнікам у 2019 годзе патрэбны імперскі арол?

Кіраўнік кадэтаў Віктар Пенза запэўнівае, што непаразуменні склаліся праз падачу ў прэсе. 

Маўляў, ніхто маршыраваць з гэтай харугвай не збіраецца — гэта толькі музейны экспанат. 

«Я разумею, да чаго вы вядзеце! — каментуе сітуацыю Пенза. — Але наперад скажу, што я — беларус. Нарадзіўся ў Брэсце, тут нарадзіліся мае дзеці і пахаваныя мае бацькі.

Ніякі я не дыверсант, і я супраць уваходжання Беларусі ў склад Расіі — толькі ворагі могуць пра такое думаць,

але я прысвяціў жыццё выхаванню кадэтаў. А ў кадэцкага корпуса ёсць гісторыя, якую не перапішаш».

«У Брэсце, на Валынскам умацаванні, у 1842 годзе быў адкрыты Аляксандраўскі Брэст-Літоўскі кадэцкі копус. Адначасова, у 1837 годзе быў адкрыты Полацкі кадэцкі корпус. У 1844 годзе ім былі ўручаныя харугвы, яны аднолькавыя. Харугву Полацкага ўратавалі, а Брэсцкага — не.

Гісторыя брэсцкага корпуса ўвогуле цікавая, бо ў 1853-м яго перавялі ў Вільню, потым у Санкт-Пецярбург, дзе рэарганізавалі ў Александраўскую вучэльню.

Ёсць вельмі цікавая кніга — «Мяцежны корпус». Гэта пра брэсцкі корпус.

Выпускнікі гэтага корпуса ўдзельнічалі ў паўстанні 1863 года. Ён быў скасаваны праз гэта, уласна кажучы. Унутры корпуса кадэты стварылі гурток, шмат чаго ў іх было забароненага для тых часоў», — патлумачыў Пенза.

Харугва ў музеі, vb.by

Ён кажа, што вяртанне харугвы было прынцыповым для яго як для чалавека, які прысвяціў жыццё выхаванню кадэтаў у Брэсце. 

«ВКЛ — было, Расійская імперыя — была. Да яе ў мяне стаўленне такое ж самае, відаць, як і ў вас. Але гэта гісторыя, месца гісторыі — у музеі. І мы там гэтую харугву і паставім. Ніхто яе па вуліцах насіць не будзе, гэта лухта ўсё. Яна — сімвал гісторыі, далёкіх дзён стварэння корпуса, а не нейкай сучаснай расійскай дурасці», — падсумаваў Пенза. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930