Знайсці
18.04.2019 / 14:59РусŁacБел

Прэзідэнцкія выбары ў Літве: тройка лідараў

Сквярняліс, Шыманіце, Наўседа, фота Delfi

Праз тры тыдні ў Літве пройдуць прэзідэнцкія выбары. На найвышэйшую дзяржаўную пасаду прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў. Даля Грыбаўскайце дабывае другі тэрмін і не можа балатавацца на новы тэрмін.

Разам з тым ужо даўно вызначылася тройка лідараў. На першым месцы застаецца эканаміст і банкір Гітанас Науседа (ягоны рэйтынг 27,9%, у лютым - 28,2%). На другім месцы кансерватар Інгрыда Шыманіце — адпаведна 24,8% і 22,1%, на трэцім — прэм'ер Саўлюс Сквярняліс (14,5%, у лютым - 15,3%).

Пісьменнік, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у плаванні ў1976 г. Арвідас Юазайціс, што ідзе чацвертым, мае 5%, сацыял-дэмакрат Віцяніс-Повілас Андрукайціс — 4,2%, паведамляе Delfi

Першы тур выбараў пройдзе 12 мая. Другі тур — 26 мая

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера