Знайсці
18.04.2019 / 14:172РусŁacБел

За абарону курапацкіх крыжоў ад зносу актывістаў аштрафавалі як хуліганаў

У судзе Мінскага раёна прайшлі адміністрацыйныя працэсы над актывістамі, якія 4 красавіка дамагаліся спынення зносу крыжоў у мемарыяле ахвяраў сталінізму ў Курапатах, піша Радыё Свабода.

Актывіста Піліпа Шаўрова суд пакараў штрафам у памеры 40 базавых велічынь (1020 рублёў): яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.

Штраф у 6 базавых велічынь (153 рублі) атрымаў Валер Шаўроў, якога затрымалі, калі ён здымаў на відэа знос курапацкіх крыжоў.

Штрафам у 10 базавых велічынь (255 рублёў) суд пакараў Міхася Сабалеўскага, які паспрабаваў заступіцца за актывістаў падчас іхнага затрымання.

Працэс над актывісткай Нінай Багінскай, якая закрывала сабой крыжы, каб абараніць іх ад зносу, перанесьлі на 26 красавіка.

Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930