Знайсці
18.04.2019 / 13:365РусŁacБел

Расія за тры дні да выбараў зрабіла больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Украіны

Кіраўнік урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра ўвядзенне новых абмежаванняў на гандаль з Украінай. Адной з галоўных мер стане ўвядзенне фактычнай забароны на экспарт у гэтую краіну расійскай нафты і нафтапрадуктаў, а таксама вугалю, з 1 чэрвеня іх можна будзе вывозіць толькі па асобных дазволах, паведамляе «РІА Навіны».

Адначасова Мядзведзеў заявіў пра пашырэнне спісу ўкраінскіх тавараў, забароненых да ўвозу на тэрыторыю Расіі. Паводле яго слоў, адпаведная пастанова ўрада ўжо падпісана.

«Мы пашыраем забарону на ўвоз у Расію асобных відаў тавараў, гэтая мера закране ўкраінскую прадукцыю машынабудавання, лёгкай прамысловасці, металаапрацоўкі, кошт якой за мінулы год склаў амаль 250 млн даляраў», - сказаў Мядзведзеў.

Увядзенне забароны прэм'ер-міністр назваў адказам на недружалюбныя дзеянні Кіева.

10 красавіка Кабмін Украіны пашырыў спіс тавараў, забароненых да ўвозу з Расіі, уключыўшы ў яго, у прыватнасці, шклотару, фармалін, апаратуру для прылад чыгуначнай аўтаматыкі і г.д.

Новыя санкцыі ўводзяцца Расеяй за тры дні да другога тура выбараў прэзідэнта Украіны, прызначанага на 21 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930