Знайсці
19.04.2019 / 10:212РусŁacБел

«Камвольшчык» на кожны дзень і працяг пераможных серый. Чаго чакаць ад наступнага тура чэмпіянату па футболе

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, якая паступова набірае абароты.

Пасля трох тураў ужо можна зрабіць некаторыя высновы.

Па-першае, брэсцкае «Дынама» здабыло тры перамогі, у тым ліку над БАТЭ ў Барысаве і «Тарпеда-БелАЗ» у Жодзіне, набраўшы максімум турнірных балаў. Такім жа вынікам можа пахваліцца толькі «Шахцёр», але салігорцы гулялі з куды слабейшымі супернікамі.

Гульцы «Дынама-Брэст» святкуюць з фанатамі перамогу над БАТЭ. Фота ФК «Дынама-Брэст».

Па-другое, чакана бадзёра стартавала «Іслач» і нечакана бадзёра пачаў чэмпіянат «Гомель». У абедзвюх каманд у актыве дзве перамогі, за гамельчукамі таксама найбольшая колькасць забітых мячоў і першыя дзве пазіцыі ў спісе бамбардзіраў «вышкі». Ёсць адчуванне, што калі запал «бела-зялёных» можа хутка згаснуць, то клубу з Мінскага раёна па сілах стабільна прайсці ўсё першынство.

Па-трэцяе, забуксавалі моцныя «Нёман» і «Віцебск». Пасля багатай на галы перамогі ў першым туры гарадзенцы ўсухую прайгралі наступныя дзве гульні. У «Віцебска» ж наогул тры нічые пасля трох матчаў, у двух з якіх каманда Сяргея Ясінскага не змагла стрымаць пераможны лік.

Па-чацвёртае, аформілася кола аўтсайдараў. «Энергетык-БДУ» так і не стаў камандай-сенсацыяй — 0 галоў і ўсяго адзін турнірны бал. Горшая статыстыка толькі ў «Дняпра», у якога наогул — «абаранка». У кола лузераў таксама трапілі «Слуцк» і «Гарадзея», але, здаецца, гэта часовая сітуацыя.

Цяпер больш падрабязна пра матчы наступнага тура вышэйшай лігі.

«Мінск» — «Дняпро»

Турнірная сітуацыя «Мінска» адпаведная вышэй згаданаму «Віцебску», але камандзе Андрэя Разіна тры гульні без паразаў можна занесці ў актыў.

Наперадзе — матч супраць «Дняпра», у якім «гараджане» могуць нарэшце здабыць першую перамогу. Такія ж планы ў прынцыпе і ў магілёўскай каманды, таму фаварыта вызначыць даволі складана.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Нёман» — «Віцебск»

Цікавы дысананс: перад апошняй сустрэчай гэтых каманд у мінулым сезоне «Віцебск» займаў трэці радок табліцы, а «Нёман» дзяліў шосты.

Перад пятнічнай гульнёй абедзве знаходзяцца ў другой палове табліцы і чакаюць магчымасці паправіць турнірнае становішча.

Летам 2018-га «Віцебск» дома разграміў «Нёман» з лікам 5:1. Ігар Кавалевіч, вядома, мусіць памятаць пра гэта і не будзе супраць рэваншу. 

Чакаем яркай і багатай на галы гульні.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Славія» — БАТЭ

  • 20.04, 15:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»

Мазырчукі перамаглі «Дняпро» і ў статусе сераднякоў падыходзяць да выпрабавання барысаўскім БАТЭ.

Барысаўцы саступілі брэсцкаму «Дынама», не скарыстаўшыся як мінімум дзвюма стапрацэнтнымі момантамі. Забі Антон Сарока — і настрой перад гульнёй са «Славіяй» мог быць зусім іншым.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Тарпеда-Мінск» — «Дынама-Мінск»

  • 20.04, 17:00. Стадыён ФК «Мінск»

Мінскія «дынамаўцы» пры вельмі бляклай гульні здолелі зарабіць 7 з 9 магчымых турнірных балаў. Таксама варта адзначыць бездакорную абарончую лінію каманды Рамана Піліпчука і гульню брамніка Максіма Плотнікава, якія захоўваюць вароты на замку.

Максім Плотнікаў. Фота ФК «Дынама-Мінск».

«Аўтазаводцы» выратавалі гульню з «Віцебскам», зраўняўшы лік у даданы арбітрам час. Пасля трох тураў у актыве «Тарпеда» 4 турнірныя балы, што можна разглядаць як паспяховы старт чэмпіянату.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 20.04, 19:00. Гарадзея, стадыён «Гарадзея»

Пасля мінскага дэрбі адбудзецца гульня каманд, якія няўдала стартавалі ў вышэйшай лізе. 

«Тарпедаўцы» ў мінулым туры не ўтрымалі перамогу над «Мінскам», а каманда з Гарадзеі не змагла даціснуць мінскае «Дынама», хаця мела неблагія шанцы.

Ёсць адчуванне, што гэта будзе багаты на галы і галявыя моманты матч. Абедзвюм камандам трэба перамагаць. 

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Слуцк» — «Іслач»

  • 21.04, 15:00. Слуцк, стадыён Слуцкага дзяржаўнага каледжа

Вядома, пасля звышняўдалага старту ад «Слуцка» варта было чакаць пераменаў. І яны адбыліся — наступны тур пройдзе не на пабітым газоне «Гарадскога», а на сінтэтыцы рэзервнага поля случчакоў, якое нарэшце дапусцілі да правядзення матчаў вышэйшай лігі.

Магчыма, гэта дапаможа пераламіць як 12-матчавую серыю без перамог у вышэйшай лізе, так і няўдалы досвед хатніх матчаў супраць «Іслачы». Але верыцца слаба.

Прагноз «НН»: перамога «Іслачы».

«Энергетык-БДУ» — «Дынама-Брэст»

  • 21.04, 17:00. Стадыён ФК «Мінск»

Са стадыёнам на вуліцы Маякоўскага ў заўзятараў і гульцоў «Дынама» звязаныя прыемныя ўспаміны — на ім іхняя каманда ў сакавіку здабыла Суперкубак.

З вялікай верагоднасцю добрыя эмоцыі застануцца і пасля сустрэчы са «студэнтамі» — розніца ў класе мусіць дапамагчы працягнуць пераможную серыю.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Гомель» — «Шахцёр»

  • 21.04, 19:45. Гомель, стадыён «Цэнтральны»

І ў якасці «гвазда тура» — сустрэча дзёрзкага сёлета «Гомеля» і стабільнага «Шахцёра». Салігорцы не могуць пахваліцца такой колькасцю забітых мячоў, але ў чэмпіянаце «Шахцёр» яшчэ не прапускаў.

«Гомель» святкуе чарговы гол. Фота ФК «Гомель».

Апошні раз гомельская каманда перамагала салігорскую пяць гадоў таму. Ці атрымаецца пераламіць няўдалую серыю?

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930