Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2019 / 12:34

Bloomberg назваў самыя няшчасныя эканомікі свету

Павялічыць выяву

Bird In Flight

Аналітыкі агенцтва паставілі Венесуэлу ў раздзел спісу краін, у якіх моцная інфляцыя спалучаецца з высокім узроўнем беспрацоўя

Венесуэла пяты раз запар узначаліла штогадовы рэйтынг Bloomberg самых «няшчасных эканомік» свету (Misery Index). Падставай для ўключэння ў рэйтынг з'яўляецца спалучэнне моцнай інфляцыі з высокім беспрацоўем, менавіта яно, на думку складальнікаў «Індэкса няшчасця», мацней за ўсё падрывае ўзровень жыцця насельніцтва.

Улады Венесуэлы вось ужо некалькі гадоў не раскрываюць звесткі аб тэмпах росту спажывецкіх цэн і ўзроўні беспрацоўя ў краіне, аднак аналітыкі Bloomberg мяркуюць, што у 2019 годзе інфляцыя перавысіць 8 млн працэнтаў супраць прыкладна 930 тыс. працэнтаў у папярэднім годзе.

Нароўні з Венесуэлай у топ-10 самых «няшчасных эканомік» свету трапіў і шэраг яе суседзяў па Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна (2-е месца), Уругвай (7), Бразілія (8). Свае месцы у верхняй частцы табліцы захавалі ПАР (3), Турцыя (4), Грэцыя (5) і Украіна (6), якія, як падкрэслівае Bloomberg, па-ранейшаму перажываюць цяжкія эканамічныя ўзрушэнні і дэманструюць «бедны прагрэс у справе ўтаймавання росту цэн і вяртання людзей на працу».

Самай жа «шчаслівай» эканомікай свету, дзе нізкая інфляцыя спалучаецца з такім жа нізкім узроўнем беспрацоўя, Bloomberg зноў прызнаў Тайланд. Сінгапур у абноўленым рэйтынгу апусціўся з чыстага другога на трэцяе месца, якое ён дзеліць з Японіяй, саступаючы «срэбра» Швейцарыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31