Знайсці
18.04.2019 / 10:387РусŁacБел

Маці ўсё ведала і нават дапамагала здымаць порна: мінчук два гады гвалтаваў малых дачок

Інфармацыя, што 12-ці і 15-гадовая школьніцы, магчыма, церпяць ад сэксуальнага гвалту, паступіла ў міліцыю ад дырэктара школы. Яна паведаміла, што падазрэнні ўзніклі пасля анкетавання вучняў, паведамляе прэс-служба міліцыі

Далей псіхолаг паразмаўляла з адной з дзяўчынак, якая пацвердзіла, што на працягу двух гадоў бацька рэгулярнага здзяйсняў з ёй і яе малодшай сястрой як палавыя акты, так і іншыя дзеянні сэксуальнага характару. Супрацоўнікі па супрацьдзеянні гандлю людзьмі адрэагавалі аператыўна. Мужчына быў затрыманы.

Спачатку ён усё адмаўляў, аднак яго жонка распавяла: каля двух гадоў таму муж згадваў, што браў за палавыя органы іх старэйшую дачку і атрымліваў ад гэтага сэксуальнае задавальненне. Разумеючы, што прытварацца бессэнсоўна, мужчына прызнаўся ў злачынстве. Пацвердзіў: неаднаразова ўступаў у інтымныя адносіны з дзецьмі. Гэта адбывалася дома і ў лесе пад Мінскам.

Па словах мінчука, маці дзяўчынак ведала пра ўсё, а не толькі пра выпадак двухгадовай даўніны, але прадпрымаць нейкія дзеянні і паведамляць у праваахоўныя органы не збіралася. Больш за тое, яна дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дачок.

Жанчына была катэгарычна супраць затрымання мужа і наракала, што не будзе каму выконваць сельскагаспадарчыя работы на дачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031