Знайсці
18.04.2019 / 09:527РусŁacБел

Для Назарбаева створаць пасаду ганаровага старшыні Еўразійскага эканамічнага саюза

kremlin.ru

Былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў будзе прызначаны ганаровым старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў структурах ЕАЭС.

Мяркуецца, што адмысловая пасада будзе заснавана 29 мая ў Нур-Султане на пасяджэнні ў гонар пяцігоддзя ЕАЭС з удзелам прэзідэнтаў Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі.

Пасада ганаровага старшыні дастанецца Назарбаеву, бо менавіта ён выступіў з ідэяй стварэння эканамічнага саюза, адзначаюць суразмоўцы газеты. Яго будучыя паўнамоцтвы ў рамках гэтай пасады пакуль не вызначаны, але мяркуецца, што Назарбаеў «зможа прадстаўляць ЕАЭС перад чужымі гульцамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930