Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2019 / 09:44 1

«Каб заткнуць рот, мяне трэба расстраляць». Блогер Пятрухін пра сваю крымінальную справу

Павялічыць выяву

Інтэрв'ю Свабоды з блогерам Сяргеем Пятрухіным з Брэста перад выракам. Пракурор патрабуе для яго 2 гады «хіміі» за абразу міліцыянтаў.

У Берасьці завяршаецца суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным, які абвінавачваецца ў паклёпе і абразе міліцыянтаў. Блогер абвінавачаньні адхіляе, кажучы, што не абражаў канкрэтных міліцыянтаў.

На мінулым паседжаньні пракурор запытаў для Пятрухіна 2 гады з накіраваньнем на «хімію», 100 базавых штрафу. Апроч таго, чатыры міліцыянты хадайнічаюць аб спагнаньні зь Пятрухіна агулам 7000 рублёў «за маральныя пакуты».

Пацярпелымі ў справе праходзяць міліцыянты Сяргей Ігнацюк, Дзьмітры Якушэвіч, Сяргей Токун, Ігар Галянціч. Яны напісалі заяву на блогера Сяргея Пятрухіна за абразу і паклёп у адным зь ягоных відэаролікаў, пасьля чаго і была распачатая крымінальная справа. Разглядае справу судзьдзя Аляксандар Семянчук.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» ды іншыя праваабарончыя арганізацыі прызнаюць суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным палітычна матываваным.

Напярэдадні выраку Свабода пагутарыла зь Сяргеем Пятрухіным пра тое, што ён думае аб сваёй справе.

«Калі б ня гэтая справа, то была б іншая»

​«Я думаю, што наўрад ці гэты суд быў бы, каб не пратэст супраць акумулятарнага заводу. Я перакананы, што доўга разважалі, рабіць гэта ці не рабіць. Нават адвакат сказаў на судзе, што ўпершыню такое бачыць дзіва, што паклёп і абразу разам разглядаюць, а не паасобку. Гэтую справу па хадайніцтве галоўнага сьледчага раёну Сычова завёў пракурор Верабей. Карацей, тут шмат пытаньняў, і я ніколі не чуў, каб такія справы так заводзіліся за абразу кухараў ці мэдыкаў. Чамусьці вось калі міліцыянт…

У гэтай справе, што датычыцца паклёпу, ня бачу складу злачынства, таму што я паўтарыў словы чалавека, які пра сябе сам расказвае, што яго біў міліцыянт.

А наконт абразы — пытаньне, якое ставіцца перад экспэртамі ў крымінальнай справе, павінна быць дакладным. А пытаньне гучыць, ці ёсьць у фрагмэнце тэксту нэгатыўная ацэнка супрацоўнікаў міліцыі і іхныя прозьвішчы. А ў артыкуле 189 КК гаворыцца пра абразу канкрэтнага чалавека. Экспэрты спасылаюцца, што няхай суд гэта вырашае, дык навошта тады такая экспэртыза, калі вы кажаце, каб судзьдзя Семянчук з гэтым пракурорам вырашалі, абраза гэта ці не?

Я ўпэўнены, што калі б ня гэтая справа, то была б іншая. Яны паказваюць, што калі яны захочуць, то зробяць што заўгодна. Яны «зьехалі з катушак» ад бясьсільля, ад немачы сваёй».

«Прэсінг пачаўся пасьля таго, як Мясьніковіч зьвярнуў увагу»

«Яшчэ да завядзеньня справы мне пісалі тролі, што ў красавіку мне сьвеціць крымінальная справа. Скуль яны ведалі? Цяпер я разумею.

Гэта ўсё тэма заводу. Я думаю, у Менску сказалі нейкім чынам стрымаць сытуацыю. Напачатку ж затрымлівалі нас з Аляксандрам Кабанавым, потым зразумелі, што ня мы там галоўныя асобы, і цяпер, перад адкрыцьцём заводу, пачалі ўціскаць усіх без разбору — Зьмітра Бекалюка амапаўцы хапалі, Тацьцяну Фесікаву з дому забіралі…

У іх увогуле «паехаў дах» — закінулі ў ізалятар Кацярыну, маці дваіх дзяцей, і пачалі празь дзяцей ціснуць, маўляў, паставім у сацыяльна небясьпечнае становішча.

Майсею Мазько патроны падкінулі… Гэта нейкае зьверства, нейкі сатанізм.

Яны паказваюць, што могуць зрабіць з намі што заўгодна. Але яны вельмі памыляюцца. Гэты пратэст грунтуецца на самых асноўных пачуцьцях людзей — інстынкце самазахаваньня. Людзі думаюць пра дзяцей і здароўе.

Такімі ўчынкамі ўлады капаюць сабе яму. Яны робяць Берасьце пратэставым рэгіёнам. 40 тысяч подпісаў супраць заводу, на якія ніяк не адрэагавалі — людзі гэтага не даруюць.

Гэты завод, як лякмусавая паперка, паказаў, як улады ставяцца да людзей.

Актыўны прэсінг пачаўся пасьля таго, як Міхаіл Мясьніковіч публічна зьвярнуў увагу на пратэст супраць заводу. Гэта была адмашка, гэта быў — «фас». Ён літаральна сказаў, што навошта такія чыноўнікі, калі простыя людзі за вас разумнейшыя, спрытнейшыя, на энтузіязьме зьбіраюцца».

«Калі сашлюць — зробяць мяне пакутнікам, зоркай»

«Да ссылкі на «хімію» я гатовы. Каб заткнуць рот, мяне трэба хаця б расстраляць. Як бы яны не зрабілі, мне яны горш ня зробяць. Калі сашлюць — зробяць мяне пакутнікам, зоркай, прыцягнуць увагу да мяне.

Яны папракаюць мяне нейкімі польскімі грашыма. Паглядзіце, як я жыву — у мяне няма машыны, у мяне нічога няма. Таму з гэтым штрафам 100 базавых і кампэнсацыямі міліцыянтам хай ідуць самі ведаеце куды. Я нічога ім плаціць ня буду, хай робяць што хочуць. Хай закрываюць выезд за мяжу, мяне гэта не хвалюе. Гэта мая краіна, і я адсюль зьяжджаць не зьбіраўся.

Я вельмі ўдзячны людзям, якія мяне падтрымліваюць, прыходзяць на суды, дапамагаюць грашыма, сплочваюць штрафы. У мяне вялікая падтрымка. І калі ўлады пакараюць за праўду так, то мяне яшчэ больш людзей пачуюць.

Дзяржаўную тэлевізію людзі не глядзяць. Людзі глядзяць блогераў, гэта відаць па тым, як ахвяруюць капейчынай. Мяне людзі просяць толькі пісаць, а на адвакатаў яны дапамогуць. Гэта натхняе».

Ці ёсьць страх?

«Страх? Страх ёсьць. Таму што ў нас няма закону, няма судоў, міліцыі… Вы адчуваеце парадокс? Людзі прыходзяць да мяне, да такога ж безабароннага чалавека, каб я абараніў іх ад міліцыянтаў. То што тут можна казаць? Як я магу сябе адчуваць бясьпечна, калі ведаю, што любы гэты міліцыянт можа зрабіць са мной што заўгодна.

Тое, што адбываецца са мной — гэта наступ на свабоду слова, мяне б’юць за крытыку і, вядома, за гэты завод, за якім стаяць нечыя вялікія інтарэсы».

Якім будзе вырак?

«Я ня ведаю. Не пакараць яны ня могуць. Штраф, я думаю, будзе. Але калі накіруюць на «хімію», то гэта мяне не пужае. Я ж прайду ўсе суды, аж да ААН».

Радыё Свабода

0
Алесь Белы / адказаць
18.04.2019 / 11:19
ёсць жа ў нашай краіне такія сапраўды мужныя людзі! вялікі рэспект.

сапраўдныя змены пачнуцца тады, калі штрафы людзі будуць адмаўляцца плаціць, і ісці за гэта ў турмы, а грошы будуць збірацца не на выплату штрафаў дзяржаве - як дані рэкецірам, - але на дапамогу сем'ям, якія чакаюць сваіх кармільцаў з "зоны".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31