Знайсці
18.04.2019 / 11:39РусŁacБел

20 красавіка — «Акадэмкніга» запрашае на сустрэчу з Міхаілам Валодзіным

Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Якуба Коласа 16). Моладзевая пляцоўка. Пачатак а 16.00.

«Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю кнігі Міхаіла Валодзіна «Пропетая биография». Сустрэча адбудзецца ў рамках фестывалю «Горад і кнігі».

У сваёй новай кнізе мінскі пісьменнік Міхаіл Валодзін ставіць незвычайную задачу: праз прызму аўтарскай песні распавесці пра сваё жыццё і жыццё краіны.

Аднак гэтым незвычайнасць «Праспяванай біяграфіі» не абмяжоўваецца. У ёй з песнямі на роўных суседзяць проза, эсэістыка і вершы. Пры гэтым песні ў патрэбных месцах гучаць, а навінны радок, што бяжыць праз усю кнігу, нагадвае чытачам пра галоўныя падзеі другой паловы XX - пачатку XXI стагоддзя. Інакш кажучы, пра галоўныя падзеі нашай эпохі.

«Шчыльную і шчырую кнігу Міхаіла Валодзіна спярша лепш слухаць, а потым ужо і чытаць. Яна сама сябе распавядае і спявае, натуральна, пад гітару, якую аўтар называе інструментам для медытацыі і апісвае як каханую жанчыну. Так яно, па сутнасці, і ёсць», — так выказаўся пра кнігу пісьменнік Аляксандр Геніс, які жыве ў Нью-Ёрку.

Набыць кнігу Міхаіла Валодзіна ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930