Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2019 / 11:43 5

Расеец прыкаваў сябе кайданкамі да дрэва ў лесе і выкінуў ключ. Праз два гады знайшлі яго труп

У ваколіцах Масквы знайшлі труп экстрэмала, які марыў паўтарыць фокус амерыканскага ілюзіяніста Гары Гудзіні, піша Life.

Павялічыць выяву

Фота: © Life.

Шкілет мужчыны, прыкаваны да дрэва, быў знойдзены ў Падмаскоўя напярэдадні. Асобу нябожчыка атрымалася вызначыць амаль адразу: экстрэмал Іван Ключароў, зніклы без вестак два гады таму. Аператыўнікі выказалі здагадку, што няшчасны з невядомай мэтай сам загнаў сябе ў пастку: пад дрэвам знайшлі адразу некалькі пар кайданкоў, замкі, а таксама кнігу «Вузлы».

Хлопец сапраўды любіў праверыць сябе на ўдачлівасць. У 2015-м, марачы паўтарыць трук знакамітага ілюзіяніста Гары Гудзіні, ён адправіўся ў лес з кайданкамі, але нешта пайшло не так. Экстрэмал доўга клікаў на дапамогу, і яна прыйшла ў выглядзе выпадковых мінакоў.

«Мы з сябрамі знайшлі яго прыкаваным у лесе побач з дарогай на Сергіеў Пасад. З лесу даносіліся крыкі аб дапамозе, — распавялі відавочцы, які выратавалі «падмаскоўнага Гудзіні» чатыры гады таму. — Мы патэлефанавалі ягонай маці, і яна паведаміла, што ён любіць так забаўляцца. Нам ён распавёў, што прыкаваў сябе сам і ключы выкінуў».

Адзначым, што фокус з вызваленнем ад наручнікаў, прыдуманы Гары Гудзіні, меў велізарны поспех і дзякуючы яму ілюзіяніст атрымаў свой першы кантракт на выступы разам з тэатрам вадэвіля. Гудзіні вывучаў замкі ўсё жыццё, валодаў энцыклапедычнымі ведамі аб кайданках і з першага погляду вызначаў, які ключ падыдзе кожнаму з іх. Кажуць, што у фокусніка быў адмысловы пояс з гнуткай сталі, у якім было некалькі схаваных адсекаў з рознымі ключамі на выбар.

10
Звыклы беларус / адказаць
18.04.2019 / 16:20
Чеснок,
Твая прауда! - не часта лясныя жывёлинки каля Масквы два гады чалавечынкай ласавалися ... рады за их! 
2
Дед Мороз / адказаць
19.04.2019 / 00:02
скрэпно…. что ещё сказать....
0
Degen1103 / адказаць
21.04.2019 / 10:29
Суицидник.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31