Знайсці
18.04.2019 / 09:164РусŁacБел

Адноўлены «крыж ксяндзу Гадлеўскаму» блаславілі ў цэнтры Мінска ФОТА

На заканчэнне Крыжовага шляху, які адбыўся 16 красавіка каля мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі блаславіў так званы «крыж ксяндзу Гадлеўскаму», які заняў пачэснае месца каля святыні, піша catholic.by

На самым пачатку гэты крыж быў пастаўлены ва ўрочышчы Благоўшчына, дзе масава расстрэльвалі людзей. Адбывалася гэта ў адным з найбольшых у свеце лагераў смерці, які быў створаны ў ваколіцах Мінска ля вёскі Малы Трасцянец. Паводле афіцыйных дадзеных, па колькасці загінулых гэта чацвёрты ў свеце канцэнтрацыйны лагер Трэцяга рэйху.

Менавіта ў гэтым месцы нацысцкімі акупантамі быў забіты рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Беларусі, стваральнік і кіраўнік Беларускага антынацысцкага руху ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Крыж у памяць пробашча Чырвонага касцёла быў усталяваны ў Трасцянцы ў 2008 годзе. Гэтую акцыю ініцыяваў краязнаўца і навуковец Анатоль Белы.

Падчас упарадкавання тэрыторыі ён быў зняты і перададзены дзяржаўнымі ўладамі ў касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера