Знайсці
18.04.2019 / 08:481РусŁacБел

Памерла брытанская даследчыца беларускіх кітабаў Шырын Акінэр

6 красавіка ў Лондане памерла брытанская лінгвістка, даследчыца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, эксперт па Цэнтральнай Азіі Шырын Акінэр, піша Радыё Свабода.

Шырын Акінэр нарадзілася ў 1943 годзе ў горадзе Дака ў тагачаснай Брытанскай Індыі. Вучылася ў Лонданскім універсітэце, дзе вывучала славянскую філалогію і турэцкую мову і літаратуру. У 1980 годзе абараніла дактарат на тэму «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі».

Выкладала ў Школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў. У 2013 годзе была ўганараваная прэміяй імя Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэньне рэгіёну.

З 1970-х гадоў Шырын Акінэр, працуючы над дактаратам, падтрымлівала цесныя кантакты з брытанскімі беларусамі, перадусім з Беларускай бібліятэкай імя Францішка Скарыны і яе кіраўніком айцом Аляксандрам Надсанам.

Шырын Акінэр належыць заслуга азнаямлення англамоўнага свету з духоўнай спадчынай беларускіх татараў — кітабамі (кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом). Яе працы публікаваліся ў выдаваным у Лондане навуковым часопісе «The Journal of Byelorussian Studies».

Апрача таго яна даследавала творчасьць беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы. У 1982 годзе ў Беластоку выйшла яе праца «Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы», а ў 1984 годзе ў Лондане — кніга «Мініяцюры» Сакрата Яновіча па-беларуску і па-англійску (у яе перакладзе і з яе прадмовай).

Пахаванне Шырын Акінэр адбудзецца ў Лондане 7 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930